Бальшавізм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Бальшавізм (ад бальшавік) — рэвалюцыйная марксісцкая плыня палітычнай думкі і палітычны рух, звязаны з фарміраваннем цэнтралізаванай, згуртаванай і дысцыплінаванай партыі сацыяльнай рэвалюцыі, арыентаванай на звяржэнне існуючага дзяржаўнага ладу, захоп улады і ўсталяванне сваёй дыктатуры ад імя пралетарыята[1][2]. Узнікла ў пачатку XX стагоддзя ў Расіі і была звязана з дзейнасцю бальшавіцкай фракцыі ў складзе РСДРП — і ў першую чаргу, У. І. Леніна. У кастрычніку 1917 года фракцыя бальшавікоў арганізавала ўзброенае паўстанне супраць Часовага ўрада, сфарміраванага іншымі (у т.л. сацыялістычнымі) партыямі і захапіла ўладу (гл. Кастрычніцкая рэвалюцыя). Гістарычныя наступствы гэтых дзеянняў як для Расіі, так і для свету ў цэлым, маюць палярныя ацэнкі.

Асноўным тэарэтыкам бальшавізму быў Ленін, акрамя яго да тэарэтыкаў бальшавізму адносяцца Мікалай Бухарын, Яўген Праабражэнскі, Леў Троцкі і Роза Люксембург[2].

Некаторыя даследчыкі[3] да бальшавіцкай тэорыі адносяць і дзейнасць І. В. Сталіна, які ўзначальваў Усесаюзную камуністычную партыю (бальшавікоў) і адначасова валодаў усёй паўнатой дзяржаўнай улады ў СССР. Аднак іншыя (як сучаснікі Сталіна, так і пазнейшыя) не змешваюць уласна «бальшавізм» і «сталінізм», лічачы іх рознанакіраванымі (рэвалюцыйнай і тэрмідарыянскай) з'явамі[4].

Выраз «бальшавізм», як пазней і «камунізм», выстаялася ў заходняй гістарыяграфіі ў значэнні нейкай сукупнасці асаблівасцей савецкага рэжыму ў пэўны палітычны перыяд. У наш час сама назва «бальшавікі» актыўна выкарыстоўваюць розныя групы сталіністаў і трацкістаў.

Бальшавізм меў досыць шмат блізкіх і агульных па сваім функцыянальным прызначэнні элементаў фашызму/нацызму. Іх асноватворным прынцыпам з'яўляўся паслядоўны калектывізм. Вось якое было ўражанне аднаго з перакладчыкаў на Нюрнбергскім працэсе М. С. Васленскага:

" У сорак шостым годзе мне давялося быць на Нюрнбергскім працэсе галоўных нямецкіх злачынцаў у якасці перакладчыка. Мы чыталі там дакументы і нам здавалася, што гэта перакладзеныя на нямецкую мову савецкія дакумент нашага тагачаснага сталінскага часу. Нават тэрміналогія была амаль такою ж. І ўвесь лад мыслення быў такім жа. Мы былі ў амерыканскай зоне акупацыі Германіі, у Нюрнбергу сустракаліся з амерыканцамі, чыталі кожны дзень амерыканскія газеты, амерыканскія часопісы і вельмі мала што ў іх разумелі. І якім родным веяла на нас, калі мы прымаліся чытаць нацысцкія дакументы "

[5]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Конференции РСДРП 1912 года. Документы и материалы. — М.: Российская политическая энциклопедия (РОССПЭН), 2008. — 1120 с. — (Серия «Политические партии России. Конец XIX — первая треть XX века. Документальное наследие») — ISBN 5-8243-0390-8, ISBN 978-5-8243-0954-6
  2. 2,0 2,1 Тарасов А. Н. Сакральная функция революционного субъекта
  3. Нерсесянц В. С. История политических и правовых учений
  4. Гл. розныя працы Троцкага, Марцям'яна Руціна (Сталін і крызіс пралетарскай дыктатуры), Фёдара Раскольнікава (Адкрытае пісьмо Сталіну), Барыса Кагарліцкага, Аляксандра Тарасава.
  5. Восленский, М. Роль органов безопасности в тоталитарном и демократическом обществе // КГБ: вчера, сегодня, завтра: ІІІ Междунар. конф., 1 — 3 октября 1993 г.: Доклады и дискуссии. — М.: ЗнаК-СП, 1994. — 259 с. — С. 15.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Уладзімір Ільіч Ульянаў (Ленін)