Бальшавік (часопіс)
Выгляд
«Бальшавік» | |
---|---|
Тып | часопіс і газета |
Заснавана | снежань 1924 |
Спыненне публікацый | 1936 |
Палітычная прыналежнасць | Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
«Бальшаві́к» — тэарэтычны і палітычны орган ЦК КПЗБ. Выдаваўся нелегальна са снежня 1924 да 1936 у Вільні, пазней у Менску на беларускай (асобныя матэрыялы на рускай) мове. Нумары 1—40 выйшлі як газета, з нумара 41-га — часопіс (выйшла 50 нумароў).
Змяшчаў артыкулы па тэорыі і практыцы камуністычнага руху ў Польшчы і Заходняй Беларусі, рабоце секцый Камінтэрна ў краінах Заходняй Еўропы, пастановы пленумаў ЦК КПЗБ, матэрыялы канферэнцый і з’ездаў КПЗБ, хроніку партыйнай работы. Пісаў пра палітычнае і эканамічнае становішча ў СССР і БССР. Адыгрываў актыўную ролю ў кіраўніцтве рэвалюцыйным і нацыянальна-вызвольным рухам працоўных Заходняй Беларусі.
Друкаваў і сектанцкія матэрыялы, асабліва ў 1930-я гг.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- С. В. Говін. «Бальшаві́к» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).