Баляслаў I Мазавецкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Баляслаў I Мазавецкі
Bolesław I mazowiecki
Баляслаў I Мазавецкі
князь сандамірскі
1232 — 1238
Папярэднік: Конрад I Мазавецкі
Пераемнік: Генрых I Барадаты
князь мазавецкі
1247 — 1248
Папярэднік: Конрад I Мазавецкі
Пераемнік: Земавіт I Мазавецкі
 
Дзейнасць: манарх, феадал
Нараджэнне: каля 1208
Смерць: пасля 25.02.1248
Род: Пясты
Бацька: Конрад I Мазавецкі
Маці: Агафія Святаславаўна Северская
Жонка:

1) Гертруда Сілезская,

2) Анастасія Аляксандраўна Белзская
Дзеці: Земавіт I Мазавецкі

Баляслаў I Мазавецкі (польск.: Bolesław I mazowiecki; каля 1208 — пасля 25 лютага 1248) — прадстаўнік дынастыі Пястаў, адзін з польскіх князёў перыяду феадальнай раздробненасці. Князь добжынскі (12271229, 12471248), сандамірскі (12321238), серадзскі (12331234), плоцкі (12341248) і мазавецкі (1247-1248), старэйшы сын князя мазавецкага Конрада I і князёўны Агафіі Святаславаўны Ноўгарад-Северскай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1227 годзе Баляслаў атрымаў ва ўдзельнае валоданне ад бацькі Конрада Мазавецкага Добжынскую зямлю. У 1229 годзе Баляслаў атрымаў ад свайго бацькі Конрада Мазавецкага, які заняў кракаўскі княжацкі сталец, частку Сандамірскай зямлі з горадам Радым. У 1233 годзе Баляслаў набыў Серадзскую зямлю. У 1234 годзе Баляслаў атрымаў ад свайго бацькі Конрада ва ўдзельнае валоданне частку Мазовіі са сталіцай у Плоцку. У жніўні 1247 г. пасля смерці свайго бацькі Конрада Баляслаў стаў самастойна кіраваць у Мазовіі і Добжынскай зямлі.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Баляслаў Мазавецкі быў двойчы жанаты. У першым шлюбе быў жанаты на Гертрудзе (пам. каля 1234), дачцы князя сілезскага і кракаўскага Генрыха II Набожнага. У 1244 годзе другі раз ажаніўся з рускай князёўнай Анастасіяй, дачкой князя Аляксандра Усеваладавіча Белзскага. Ад двух шлюбаў не меў нашчадства.