Балійская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Балійская
Саманазва:

Basa Bali

Краіны:

Інданезія

Рэгіёны:

Балі

Арганізацыя, якая рэгулюе:

Агульная колькасць носьбітаў:

3690 тыс. (2011)

Класіфікацыя
Катэгорыя:

???

Аўстранезійская
 Малайска-палінезійская
   малайска-сумбаўская

Моўныя коды
ISO 639-2:

ban

ISO 639-3:

ban

Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Балійская мова (Basa Bali) — аўстранезійская мова, родная мова балійцаў. Распаўсюджана пераважна ў інданезійскай правінцыі Балі.

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Балійская мова належыць да балі-сасакскіх моў малайска-палінезійскай групы аўстранезійскай моўнай сям'і. З перыяду сярэднявечча знаходзілася пад значным уплывам яванскай мовы, адкуль запазычвалася пераважна лексіка. Старажытнаяванская літаратурная мова каві выкарыстоўваецца ў рэлігійнай практыцы на Балі і ў наш час.

Для балійскай мовы характэрны вялікая колькасць выбухных зычных (8 з 17) і націск на апошні склад.

Вылучаецца шэраг дыялектаў, асабліва моцныя адрозненні ад стандартаў маюць дыялекты дарма лаксана жыхароў суседняга з Балі вострава Пеніда і балі ага, распаўсюджаны ў некаторых горных раёнах Балі. Апошні амаль не зведаў уплыву каві і часам вылучаецца у асобную мову.

Пагрозы[правіць | правіць зыходнік]

У выніку пашырэння інданезійскай мовы колькасць балійцаў, якія стала размаўляюць на роднай мове ў паўседзённым жыцці, у наш час паступова скарачаецца.

Пісьмо[правіць | правіць зыходнік]

Балійская пісьмовасць каракан на аснове старажытнаіндыйскага пісьма брахмі вядома з XI ст. і шырока ўжываецца і ў нашы дні. Прыклад запісу на каракан:

Запіс на каракан

У XX ст. таксама распаўсюдзіўся алфавіт тулісан Балі на аснове лацінкі. Ім карыстаюцца ў школьнай адукацыі і сродках масавай інфармацыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]