Бамут
| Сяло | |
| Бамут | |
|---|---|
| чач.: Буммат | |
| 43°09′35″ пн. ш. 45°11′50″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Суб’ект федэрацыі | Чачня |
| Муніцыпальны раён | Ачхой-Мартанаўскі раён |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Вышыня цэнтра | 350 м |
| Часавы пояс | UTC+03:00 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 366610 |
| Код АКАТП | 96231000003 |
| bamut-adm.ru | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Бамут (чач.: Буммат, руск.: Бамут) — сяло ў Сернаводскім раёне Чачэнскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр Бамуцкага сельскага паселішча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У ваколіцах вёскі Бамут размяшчаюцца Бамуцкія курганы, якія датуюцца ад II тысячагоддзя да н. э. і да XIV-XVI стст. нашай эры, прызнаныя помнікамі культурнай спадчыны федэральнага значэння.
Упершыню паселішча Бамут было адзначана на карце 1847 года.
У 1852 годзе каля Бамута было ўзведзена ўмацаванне на дзве роты пяхоты, якое павінна было прыкрываць адзін з галоўных уваходаў у землі Галашэўскага таварыства з боку Чачні.
У 1944 годзе пасля дэпартацыі чачэнцаў і інгушаў і скасавання Чачэна-Інгушскай АССР, паселішча Бамут было перайменавана ў Букоўку.
У 1958 годзе ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР паселішча Букаўка перайменавана ў Бамут.
У ходзе Першай чачэнскай вайны разгарнуліся зацяжныя і жорсткія баі за сяло Бамут.
З восені 1999 года тэрыторыя сяла была цалкам закрытая для наведвання грамадзянскімі асобамі, населены пункт сілавікі разблакіравалі толькі ў красавіку 2002 года.