Банацкая Краіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта Банацкай Краіны

Банацкая Краіна (сербск.: Банатска Крајина) — частка Ваеннай Краіны ў прыгранічнай з Асманскай імперыяй тэрыторыяй, якая размяшчаецца ў Банаце. У наш час Банацкая Краіна падзелена паміж Сербіяй і Румыніяй. Ваенная арганізацыя ў гэтым раёне была ўведзена аўстрыйскімі ўладамі ў 1718 годзе. У 1751 годзе Марыя Тэрэзія дэмілітарызавала паўночную частку Банацкай Краіны, у той час як яе паўднёвая частка ўваходзіла ў склад Ваеннай Краіны аж да яе скасавання. Банацкая Краіна была падзелена на тры палкі — нямецкі, сербскі і румынскі. У яе склад уваходзілі такія гарады як Панчэва, Бела-Црква, Тытэл, Жабаль, Алібунар, Ковін і г.д.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]