Банджармасін
| Горад | |||||
| Банджармасін | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Banjarmasin | |||||
|
|||||
| 3°18′19,50″ пд. ш. 114°35′40″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Рэгіён | Паўднёвы Калімантан | ||||
| Кіраўнік | Muhammad Yamin HR[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 24 верасня 1526 | ||||
| Першая згадка | 1526 | ||||
| Плошча | 98.5 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 1 м | ||||
| Водныя аб’екты | Барыта[1] | ||||
| Часавы пояс | UTC+8 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 667489 чалавек (2022) | ||||
| Нацыянальны склад | банджарцы, яванцы, мадурцы, даякі | ||||
| Канфесійны склад | іслам | ||||
| Афіцыйная мова | інданезійская мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +62 511 | ||||
| Паштовы індэкс | 70111–70249 | ||||
| Аўтамабільны код | DA | ||||
|
|
|||||
| banjarmasinkota.go.id | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Банджармасі́н (індан.: Banjarmasin) — горад у інданезійскай правінцыі Паўднёвы Калімантан. Насельніцтва (2022 г.) — 667 489 чал.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Банджармасін месціцца на правым беразе ракі Барыта за 22 км ад паўночнага берага Яванскага мора. Клімат трапічны саванны. Сярэднегадавая тэмпература трымаецца каля +26,7° C.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы з 1526 г. як сталіца Банджарскага султаната. Лічыцца, што назва была дадзена ў гонар Масіха, старасты дадзенай мясцовасці, які падтрымаў першага султана. У 1859 г. горад быў захоплены галандцамі. У 1942 — 1945 гг. акупаваны японцамі. Вызвалены аўстралійскімі войскамі. У 1946 — 1950 гг. — адміністрацыйны цэнтр Банджарскага раёна Інданезіі. У 1950 — 2022 гг. — адміністрацыйны цэнтр правінцыі Паўднёвы Калімантан.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Банджармасін — важны гандлёвы і транспартны цэнтр інданезійскага Калімантана. Характэрна, што галоўнай славутай мясцінай горада з'яўляецца плавучы рынак. Працуюць марскі порт і аэрапорт. Прамысловасць прадстаўлена пераважна перапрацоўчым сектарам.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Banjarmasin // Encyclopædia Britannica Праверана 12 сакавіка 2025.