Бантустан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бантустаны Паўднёвай Афрыкі (1986)
Бантустаны Паўднёва-Заходняй Афрыкі (1978)

Бантустан (афр.: bantoestan) — рэзервацыі ў ПАР і Паўднёва-Заходняй Афрыцы, якія ствараліся для чорнага насельніцтва падчас палітыкі апартэіду. Дзесяць бантустанаў былі створаныя на тэрыторыі Паўднёвай Афрыкі, і дзесяць – у ПЗА, якая з'яўлялася мандатам ПАР. Асноўнай мэтай рэзервацый была канцэнтрацыя пэўнай этнічнай групы, такім чынам фармальна яны з'яўляліся монанацыянальнымі, аднак фактычна падзел часта быў несапраўдным, што прыводзіла да міжэтнічных канфліктаў.

Тэрмін «бантустан» узнік у 1940-ых як спалучэнне кораня «банту» (людзі на некаторых мовах банту) і персідскага суфікса «-стан» (зямля) і выкарыстоўваўся крытыкамі сістэмы апартэіду і левымі, таму афіцыйнай назвай рэзервацыі быў homeland або tuisland.[1] Сёння ён часам выкарыстоўваецца як палітычнае клішэ для вызначэння марыянеткавых урадаў.

Становішча бантустанаў[правіць | правіць зыходнік]

Палітычны статус бантустанаў характарызаваўся як аўтаномія або суверэнная (фармальна) дзяржава, што давала повад ураду ПАР пазбаўляць жыхароў рэзервацый паўднёваафрыканскага грамадзянства. Незалежнасць рэзервацый не прызнавалася іншымі дзяржавамі. Бантустаны Транскей, Бапутатсвана, Венда і Сіскей (вядомыя пад агульнай мянушкай TBVC) валодалі значнай палітычнай самастойнасцю, але эканамічная залежнасць ад Прэторыі (напрыклад, у Транскеі 85% бюджэту фарміравалася за конт дапамогі ПАР) зводзіла іх да становішча сатэлітаў. Аднак юрыдычная незалежнасць дазваляла бантустанам займацца бізнесам, які быў забаронены ў Паўднёвай Афрыцы Нацыянальнай партыяй з-за "амаральнасці": ігральным, кабарэ і г.д., што спрыяла развіццю курортаў. Астатнія галіны эканомікі заставаліся неразвітымі, таму істотная частка насельніцтва была вымушана працаваць за межамі рэзервацыі. Урады бантустанаў былі карумпаваныя і не цікавіліся павышэннем узроўню жыцця жыхароў рэзервацый.

Пасля адмены апартэіду[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 1990 дзяржаўны прэзідэнт ПАР Фрэдэрык Вілем дэ Клерк абвясціў скасаванне незалежнасці бантустанаў.[2] Пасля прыхода да ўлады Нельсана Мандэлы і Афрыканскага нацыянальнага кангрэса бантустаны былі рэінтэграваныя ў склад ПАР. Як правіла, ліквідацыя насіла мірны характар, але часам яна сустракала супраціўленне мясцовых урадаў. Для роспуску Сіскея патрабаваўся ўвод войск, што прывяло да палітычнага крызісу.

Бантустаны Паўднёвай Афрыкі[правіць | правіць зыходнік]

Незалежныя[правіць | правіць зыходнік]

Самакіравальныя[правіць | правіць зыходнік]

Бантустаны Паўднёва-Заходняй Афрыкі[правіць | правіць зыходнік]

Асаблівасцямі бантустанаў ПЗА было тое, што не ўсе з іх карэктна называць так, бо некаторыя з народаў былі кайсанскай групы, а не банту; а таксама тое, што ніводнаму з іх не надавалася незалежнасць і толькі чатыром - самакіраванне. Асобным выпадкам таксама быў Рэхобат - аўтаномія крэольскага народу мецісаў-бастэраў. Усе хоўмленды былі ліквідаваныя ў маі 1989 перад абвяшчэннем незалежнасці Намібіі.

Зноскі

  1. Susan Mathieson and David Atwell, Between Ethnicitiy and Nationhood: Shaka Day and the Struggle over Zuluness in post-Apartheid South Africa in Multicultural States: Rethinking Difference and Identity edited by David Bennett ISBN 0-415-12159-0 (Routledge UK, 1998) p.122
  2. Bertil Egerö. South Africa's Bantustans: From Dumping Grounds to Battlefronts. Sweden: Motala Grafiska. 1991. p. 6.