Баня-Лукская дыяцэзія
| Баня-Лукская дыяцэзія | |
|---|---|
басн.: Banjalučka biskupija Dioecesis Bania Lucensis | |
| | |
| | |
| Лацінскі | |
| Галоўны горад | Баня-Лука |
| Краіна |
|
| Дата заснавання | VII стагоддзе |
| Кафедральны сабор | Сабор Святога Банавентуры |
| Мітраполія | Врхбосна |
| Парафій | 48 |
| Тытул іерарха | Roman Catholic Bishop of Banja Luka[d] |
| Іерарх | Франья Камарыца (з 1989) |
| Плошча дыяцэзіі | 16 457 км² |
| Насельніцтва дыяцэзіі | 550 тыс. чал. |
| Колькасць каталікоў | 39 тыс. |
| Доля каталікоў | 7,2 % |
| Афіцыйны сайт | biskupija-banjaluka.org |
| Карта | |
|
|
|
Баня-Лукская дыяцэзія (сербск.: Бањалучка бискупија / Banjalučka biskupija, лац.: Dioecesis Bania Lucensis) — каталіцкая дыяцэзія лацінскага абраду ў Босніі і Герцагавіне з цэнтрам у горадзе Баня-Лука.
Дыяцэзія заснавана 5 ліпеня 1881 года, як суфраганная дыяцэзія мітраполіі Врхбосны. У 1887 годзе ў Баня-Луцы пабудаваны сабор Святога Банавентуры, цалкам разбураны землятрусам 1969 года. Сучасны будынак сабора збудаваны ў 1974 годзе.
Дыяцэзія большай часткай размешчана на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Сербскай з гістарычнай сербскай большасцю. Пераважная большасць каталікоў на тэрыторыі дыяцэзіі гістарычна складалі этнічныя харваты. У 1990 годзе каталікоў у дыяцэзіі была 91 тысяча чалавек[1]. Баснійская вайна 1992—1995 гадоў прывяла да істотнай змены этна-канфесійнай карціны, у прыватнасці колькасць каталікоў яшчэ больш зменшылася з-за вялікай колькасці ўцекачоў з ліку баснійскіх харватаў у незалежную Харватыю падчас вайны і пасля яе. Цяпер у дыяцэзіі каталікоў каля 40 тысяч, прынамсі ўдвая менш, чым да вайны[1]. Мноства каталіцкіх храмаў было разбурана падчас баявых дзеянняў, пасля сканчэння вайны іх аднаўленне было галоўнай мэтай дыяцэзіі.