Барабара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алеуцкія барабары, 1889 г.

Бара́бара (ад руск.: барабора; алеуцк.: ulax̂; сугстун: ciqlluaq) — традыцыйнае жытло алеутаў і ціхаакіянскіх эскімосаў. Уяўляла сабою прасторную паўзямлянку, верхні каркас якой быў зроблены з велізарных костак кітоў і драўляных карчакоў, выкінутых на бераг.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

У рускай мове словам руск.: барабора пазначаліся летнія жытлы камчацкіх ітэльменаў (магчыма ад ітэльменскага слова базабазь)[1]. Пазней, у гады асваення Аляскі, яно было перанесена на алеуцкія зімовыя жытлы з-за падабенства канструкцыі.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Барабары звычайна ўзводзіліся на прыбярэжных пагорках і тэрасах для магчымасці назіраць за наваколлем, а таксама ў абарончых мэтах. Зверху ладзіўся дах з дзярновага пласта, травы і скур жывёл. У ім пакідалі адкрытую адтуліну для ўваходу, асвятлення і вываду дыму. З адтуліны ў паўзямлянку спускалася бервяно з прыступкамі. Вышыня даху на кроквах складала ад 1 м да 1,5 м.

Унутраную прастору стварала чатырохкутная яміна, вырытая на 60 — 70 см. Яе даўжыня магла быць да 8 — 10 м, а шырыня — да 5 — 6 м. У кутах укопвалі моцныя слупы, што трымалі кроквы. Памяшканне падзялялася на некалькі камер. Цэнтральная камера была самай вялікай, крыху вышэй за астатнія. У ёй рабілі агмень для прыгатавання ежы, збіраліся разам або папросту бавілі час. Бакавыя часткі памяшкання адгароджвалі дошкамі і выкарыстоўвалі для захоўвання хатняга начыння. Да барабараў прыбудоўвалі лазні.

Хаця ў XIX ст. на змену барабарам прыйшлі наземныя жытлы, запазычаныя ў рускіх і амерыканцаў, алеуты і ціхаакіянскія эскімосы працягвалі ацяпляць іх зямлёю і дзёрнам.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]