Барбу Іскавеску

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барбу Іскавеску
Фатаграфія
Дата нараджэння: 24 лістапада 1816(1816-11-24)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 24 кастрычніка 1854(1854-10-24) (37 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мастак
Подпіс: Barbu Iscovescu - Semnatura.jpg
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Барбу Іскавеску (рум.: Barbu Iscovescu; 1816, Бухарэст — 1854, Канстанцінопаль) — румынскі жывапісец, графік яўрэйскага паходжання. Удзельнік Рэвалюцыі 1848 года ў Валахіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1816 годзе ў Бухарэсце ў сям'і мастака Хаіма Іцковіча. З дзяцінства дапамагаў бацьку ў яго працы. Калі ў яго выявіліся мастацкія здольнасці, адправіўся на вучобу[1]. У 1835—1842 гадах вучыўся ў Вене, затым у Парыжы ў Ф. Піко і М. Дралінга[2].

Яшчэ быўшы ў Парыжы, Іскавеску сышоўся са шматлікімі рэвалюцыянерамі-эмігрантамі з Румыніі, у прыватнасці з Даніэлем Розенталем і Хілелем Манаахам. Ад сваіх знаёмых рэвалюцыянераў ён атрымаў пэўныя інструкцыі для стварэння ў Валахіі шэрагу тайных таварыстваў, якія мелі мэтай падняць рэвалюцыйны рух на Балканах. Прыехаўшы дамоў напярэдадні падзей 1848 года, прымаў актыўны ўдзел у рэвалюцыі. Намаляваў трохкаляровы сцяг рэвалюцыі, які жыхары Бухарэста неслі 11 чэрвеня 1848 года[3]. Калі рускія войскі ўвайшлі ў Валахію і паклалі канец рэвалюцыйнаму руху, Іскавеску, разам са шматлікімі іншымі ўдзельнікамі рэвалюцыйных падзей, вымушаны быў пакінуць радзіму[1]. Спачатку пасяліўся ў Брашове, затым пераехаў у горад Земун пад Бялградам, а адтуль — у Парыж[4]. Затым разам са шматлікімі румынскімі эмігрантамі пераехаў у Канстанцінопаль, дзе заставаўся да канца свайго жыцця[1]. Пахаваны побач са сваімі таварышамі — рэвалюцыянерамі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Напісаў мноства партрэтаў сучаснікаў — рэвалюцыянераў[4]. Найбольш вядомыя з іх — партрэты Нікалае Галеску, Аўрама Янку, Сім'ёна Балінта, Дзімітрые Балінтыняну[3]. Яго пэндзлю належаць таксама партрэты гаспадароў Міхая Храбрага, Мацея Басараба, Канстанціна Маўракардата[4]. Іскавеску вядомы таксама як аўтар пейзажаў.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Исковеску, Барбу (Иуди) // Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона — СПб., 1908—1913.
  2. М. Т. Кузьмина Искусство Румынии. 1966.
  3. 3,0 3,1 Становление национальной классики: Культура народов Центральной и Юго-Восточной Европы в 20-70-е гг. XIX в. Наука, 1991. С. 189
  4. 4,0 4,1 4,2 Румыния в лицах. 1996

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • M. Schwarzfeld, Jehudah Barbu Iscovescu, в Annuarul Pentru Israeliti, VIII, 118, Бухарест, 1884.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.