Перайсці да зместу

Брашоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Брашоў
рум.: Braşov
45°39′00″ пн. ш. 25°36′40″ у. д.HGЯO
Краіна  Румынія
Прымар George Scripcaru
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1234
Першая згадка 1234
Плошча 267,32 км²
Вышыня цэнтра ~600 м
Часавы пояс UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 278 тыс. чалавек (2009)
Шчыльнасць 1204 чал./км²
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +40 268
Паштовы індэкс 500000
Аўтамабільны код BV

brasovcity.ro
Паказаць/схаваць карты
Брашоў (Румынія)
Брашоў
Брашоў

Брашоў (рум.: Braşov, венг.: Brassó, ням.: Kronstadt) — восьмы па велічыні горад Румыніі, сталіца рэгіёна Брашоў. Знаходзіцца ў цэнтральнай часці краіны, вобласці Трансільванія.

Кранштацкая крэпасць была заснавана ў 1211 годзе Тэўтонскім ордэнам. Упершыню згадваецца як Брашоў пад 1251 годам. У сярэднявечных дакументах горад называўся рознымі назвамі, як то Браска, Браса, Стэфанопаліс, Кранштат і Брашоў. Дзякуючы ўдаламу геаграфічнаму становішчу і гандлёвым сувязям з Малдовай і Валахіяй, горад стаў адным з самых важных эканамічных цэнтраў Трансільваніі.

Іаганес Гонтэр, правадыр трансільванскіх пратэстантаў, нарадзіўся і памёр у Брашове. Менавіта тут ён арганізаваў першую ў Трансільваніі друкарню ў 1535 годзе, і менавіта тут ўбачыла свет першая друкаваная кніга на румынскай мове. Ужо ў 1559 годзе тут існавала румынамоўная школа — верагодна, першая ў краіне.

У 1987 годзе жыхары Брашова падняліся супраць рэжыму Чаўшэску. Гэтыя падзеі ўвайшлі ў гісторыю як Брашоўскае паўстанне.

Насельніцтва Брашова складае 284.596 чалавек (2002). Этнічныя групы:

Культурныя і гістарычныя помнікі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Царква Св. Барталамея — самы стары помнік Брашова. Пабудавана ў 1223 годзе.
  • Царква Св. Мікалая — пабудавана ў 14 стагоддзі.
  • Чорная Царква — царква была пабудавана ў 1380 годзе як Царква Св. Марыі. Сваю сучасную назву яна атрымала, будучы часткова разбурана вялікім пажарам ў 1689 годзе.
Чорная Царква
  • Першая румынская школа — вядома з 1495 года. Тут была надрукавана значная частка першых румынскіх кніг.
  • Брама Кацярыны — адны з самых старых варот Брашова.
  • Музей гісторыі
  • Музей этнаграфіі
  • Музей мастацтва
  • Музей першай школы

Канцэртныя залы і тэатры

[правіць | правіць зыходнік]
  • Філармонія
  • Палац оперы
  • Тэатр драмы
  • Тэатр марыянеткі

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]