Міхай Храбры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхай Храбры
рум.: Mihai Viteazul
Michael-of-walachia.jpg
Stema Mihai Viteazul.jpg
Фамільны герб Міхая Храбрага
Гаспадар Валахіі
15931600
Папярэднік: Александру Злы
Пераемнік: Сямён Мавілэ
Гаспадар Трансільваніі
15991600
Папярэднік: Андрэй Батары
Пераемнік: Рудольф II
Гаспадар Малдавіі
1600
Папярэднік: Ерамія Мавілэ
Пераемнік: Ерамія Мавілэ
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 1558(1558)
Драгаешці, Вылча
Смерць: 9 жніўня 1601(1601-08-09)
Кымпія-Турзі, Румынія
Пахаванне:
Дынастыя: House of Drăculești[d]
Імя пры нараджэнні: Mihai Pătraşcu
Бацька: Пэтрашку Добры[ro]
Маці: Тэадора Кантакузін[ro]
Жонка: Станка[ro]
Дзеці: Нікалае[ro], Фларыка[ro]

Міха́й Хра́бры (рум.: Mihai Viteazul; 1558 — 9 жніўня 1601, Кымпія-Турзі) — гаспадар Валахіі (15931601), прадстаўнік дынастыі Басарабаў, які на кароткі час аб'яднаў пад сваёй уладай усе тры дунайскія княствы.

Палітычная біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак кіравання[правіць | правіць зыходнік]

У 1593 г. быў прызнаны турэцкім султанам Мурадам III гаспадаром Валахіі. У 1594 г., падчас аўстра-турэцкай вайны, 22-гадовы князь Трансільваніі Жыгманд Батары пачаў перамовы з Міхаем Храбрым і з малдаўскім гаспадаром Аранам Тыранам. Усе тры княствы (Трансільванія, Валахія і Малдавія) знаходзіліся ў залежнасці ад туркаў, але збіраліся перайсці на бок Габсбургаў. У 1595 годзе Жыгманд запрасіў Міхая і Арана ў Алба-Юлію для заключэння дамовы: паводле яго плана, абодва яны павінны былі стаць яго васаламі (за гэта ім паабяцалі ваенную дапамогу ў барацьбе супраць туркаў).

Аран адмовіўся ехаць, за што быў вельмі хутка зрынуты сваім гетманам Стэфанам Разванам, які заняў яго месца. Міхай жа выслаў пасольства, члены якога падпісалі дамову 20 мая 1595. Крыху пазней, 3 чэрвеня 1595 г., дамову падпісалі паслы новага малдаўскага гаспадара Стэфана VIII Развана. Міхай Храбры пазней казаў, што яго паслы перавысілі свае паўнамоцтвы.

Сацыяльная палітыка[правіць | правіць зыходнік]

У 1595 г. Міхай Храбры выдаў дэкрэт, які ўсталёўваў, што «ўсякі прыгонны, дзе б ён ні быў знойдзены, застаецца навекі прыгонным там, дзе ён знаходзіцца»[1] .

Вызваленне Валахіі[правіць | правіць зыходнік]

Тры княствы і тэрыторыі аб'яднаныя пры Міхаі.

21 жніўня 1595 года велізарная (дзесьці 100 тысяч) турэцкая армія, якой камандаваў сам вялікі візір, пераправілася праз Дунай і рушыла на Бухарэст. 23 жніўня 1595 года Міхай Храбры, які камандаваў зусім нязначнымі сіламі, сустрэў турак каля вёскі Кэлугэрэні, што паміж Джурджу і Бухарэстам. Дзякуючы мужнасці войскаў Міхая і яго вайсковаму таленту ў бітве пры Кэлугэрэні была здабыта важная тактычная перамога, якая ўзняла дух валахаў. Аднак турэцкае войска не было разгромленае і ўсё яшчэ заставалася грознай сілай. Міхай адступіў на поўнач, пакінуўшы Бухарэст, які без бою быў заняты туркамі. Задаволеныя гэтым поспехам, туркі, якія не лічылі Валахію сваім галоўным ворагам, працягнулі паход і неўзабаве надоўга ўцягнуліся ў барацьбу з Габсбургамі на тэрыторыі Венгрыі. Скарыстаўшыся гэтым, Міхай Храбры аб'яднаўся з трансільванскай войскам пад камандаваннем Іштвана Бочкаі і узяў Тырговіштэ, Бухарэст і Брэілу. На некаторы час уся Валахія была вызвалена ад туркаў.

Далучэнне Трансільваніі[правіць | правіць зыходнік]

Міхай Храбры, гаспадар Валахіі, Трансільваніі і ўсёй Малдаўскай зямлі (Domn al Ţării Românești, al Ardealului și a toată Țara Moldovei).

У той час як становішча Міхая Храбрага ўмацавалася, яго фармальны сюзерэн Жыгманд Батары, заціснуты паміж туркамі і імперыяй Габсбургаў, паў духам і 23 снежня 1597 года заключыў ганебны дагавор з імператарам Рудольфам II. Жыгманд абмяняў Трансільванію на Апольскае княства (герцагства) у Сілезіі, тытул князя Свяшчэннай Рымскай імперыі і штогадовую пенсію ў 50 тысяч талераў. 10 красавіка 1598 года Жыгманд перадаў уладу прадстаўнікам імператара. Але Рудольф II не спяшаўся з кампенсацыяй. Ашуканы Жыгманд 20 жніўня 1598 г. тайна вярнуўся ў сваё княства і выгнаў прадстаўнікоў Габсбургаў, а затым паспяхова адбіў уварванне туркаў. 29 сакавіка 1599 г. Жыгманд перадаў уладу над Трансільваніяй свайму стрыечнаму брату Андрашу (сыну Андраша VII), венгерскаму кардыналу, князю-біскупу Варміі і гранд-майстру Ордэна Дракона. Такая змена ўлады ў Трансільваніі была добра прынята Асманскай імперыяй і Рэччу Паспалітай, але выклікала незадаволенасць антытурэцкай кааліцыі. Вынікам было ўварванне ў Трансільванію аб'яднаных войскаў Габсбургаў і Міхая Храбрага. Пад камандаваннем імперскага генерала Джорджыа Басты яны атрымалі перамогу над арміяй Андраша (28 кастрычніка 1599 г.). Сам Андраш быў забіты падчас адступлення (3 лістапада 1599 г.). Князем Трансільваніі стаў Міхай Храбры.

Далучэнне Малдовы[правіць | правіць зыходнік]

Палітыка малдаўскага гаспадара Стэфана Развана, які прызнаў сябе васалам Жыгманда Батары, справакавала канфлікт з Рэччу Паспалітай. У жніўні 1595 г. палякі ўступілі ў Малдавію і выгналі Развана, пасадзіўшы на трон Ерамію Магілу. 27 жніўня 1595 г. новы гаспадар падпісаў дагавор, у якім прызнаў сваю васальную залежнасць ад Рэчы Паспалітай і абавязаўся плаціць даніну. У Хотыне і Сучаве засталіся польскія гарнізоны. Магіла абавязаўся таксама выплачваць даніну крымскаму хану і турэцкаму султану. Зразумела, цяжар выплат лёг на просты народ, і гаспадар быў вельмі непапулярны.

У маі 1600 г. Міхай Храбры, ужо славуты кіраўнік двух княстваў, Валахіі і Трансільваніі, з 17-тысячнай войскам выступіў супраць Ераміі Магілы, на баку якога было 15 тысяч малдаўскіх вояў і 3 тысячы палякаў. Сустрэўшыся з валашскімі войскамі, малдаване паднялі паўстанне, і бітва не адбылася. Ерамія Магіла ўцёк у Хоцінскую крэпасць.

Пад уладай Міхая Храбрага апынуліся ўсе тры Дунайскіх княствы. Ён стаў называцца «гаспадаром Валахіі, Трансільваніі і ўсёй Малдаўскай зямлі»[2].

Крах планаў і смерць[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка Малдовы, 1997 год

Рэч Паспалітая была вельмі незадаволеная поспехамі Міхая Храбрага. І ужо праз некалькі месяцаў пасля далучэння Малдовы, у верасні 1600 г., у яе ўвайшлі значныя польскія сілы пад камандаваннем кароннага гетмана Яна Замойскага. Атрады, пакінутыя Міхаем, былі хутка разбітыя, а Ерамія Магіла зноў быў абвешчаны гаспадаром. Але палякі на гэтым не спыніліся і неўзабаве выгналі Міхая з Валахіі, на чале якой у кастрычніку 1600 г. пасадзілі Сімяона Магілу – роднага брата Ераміі (кіраваў да 3 ліпеня 1601 года).

У Трансільваніі ўлада Міхая Храбрага была першапачаткова вельмі нетрывалай. Мясцовыя феадалы лічылі, што гаспадар пагражае іх уплыву і дазваляе кіраваць Трансільваніяй валахам. Арганізаваўшы пераварот, трансільванская знаць выгнала прадстаўнікоў Міхая Храбрага і 4 лютага 1601 года зноў выбрала сваім князем Жыгманда Батары, які збіраў новае войска пад Колажварам.

Страціўшы ўсё, Міхай выправіўся ў Вену прасіць дапамогі ў імператара. Атрымаўшы корпус імперскіх войскаў на чале з генералам Джорджыа Бастам, Міхай вярнуўся да ўлады ў Валахіі, а затым выступіў супраць Жыгманда Батары і разбіў яго 3 жніўня 1601 г. Аднак імператар не збіраўся ўмацоўваць Міхая Храбрага ў Трансільваніі. Генерал Джорджыа Баста арганізаваў змову, у выніку якога Міхай Храбры быў забіты недалёка ад Турды 9 жніўня 1601 года.

Кіраўніком Валахіі са жніўня 1601 г, пасля гібелі Міхая Храбрага, у другі раз стаў Сіміён Магіла.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Глава XVI. Венгрия и балканские страны в борьбе против турецких завоевателей (руск.)  // Всемирная история : Энциклопедия. — М: Издательство социально-экономической литературы, 1958. — Т. IV.
  2. Міхай Храбры — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Александру Злы
Гаспадар Валахіі
15931600
Пераемнік:
Сямён Мавілэ
Папярэднік:
Андрэй Батары
Гаспадар Трансільваніі
15991600
Пераемнік:
Рудольф II
Папярэднік:
Ерамія Мавілэ
Гаспадар Малдавіі
1600
Пераемнік:
Ерамія Мавілэ