Перайсці да зместу

Барок (Крупскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Барок
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 2 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Паштовыя індэксы
2220010
Аўтамабільны код
5
СААТА
6230833006
Барок (Беларусь)
Барок
Барок
Барок (Мінская вобласць)
Барок
Барок

Баро́к[1] (трансліт.: Barok, руск.: Борок) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хацюхоўскага сельсавета.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Нацкага сельсавета[2].

Вядома з 1835 года, уласнасць Міхаіла Міхайлавіча Каралько. У канцы XIX стагоддзя дзейнічала карчма, сукнавальня, 2 вадзяныя млыны.

З 1924 года вёска Нацкага сельсавета Крупскага раёна Аршанскай акругі, з 1928 года — Мінскай вобласці. У 1929 годзе жыхары вёсак Барок, Кладзі і Нача аб’ядналіся ў калгас «Новая Нача». У 1941 годзе ў вёсцы 13 двароў, 66 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 4 чалавекі. У 1950 годзе вёска ў складзе калгаса «Камунар». На 1 студзеня 1998 года 9 гаспадарак, 18 жыхароў[3].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  3. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.; БелЭн, 1999. — 640 с. іл. ISBN 985-11-0143-5.