Вялікае Восава
Вёска
Вялікае Восава
|
Вялі́кае Во́сава[1] (трансліт.: Vialikaje Vosava, руск.: Великое Осово) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хацюхоўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома як паселішча з 1775 года, належала плябаніі Барысаўскага касцёла. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) вёска ў Расійскай імперыі. У другой палове XIX — пачатку XX стагоддзя ў складзе Халопеніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1897 годзе быў касцёл. У 1910 годзе пачала працаваць земская школа. У лютым — лістападзе 1918 года знаходзілася ў зоне акупацыі германскіх войск.
З 20 жніўня 1924 года вёскі Восава і Малое Восава ў Хацюхоўскім сельсавеце Халопеніцкага раёна Барысаўскай, з 9 чэрвеня 1927 года Мінскай акруг. З 8 ліпеня 1931 года ў Крупскім, з 12 лютага 1935 года зноў у Халопеніцкім раёнах. Дзейнічала пачатковая школа (у 1925 годзе 70 вучняў), якая размяшчалася ў наёмным памяшканні. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Бальшавік». У студзені 1932 года налічваў 57 гаспадарак.
З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. У 1939 годзе да вёскі Вялікае Восава далучаны хутары Паўтарашчына, Ганчароў, Скалубовічаў, Свірыдаўка, Петрыкаў, Вавільсон. У Вялікую Айчынную вайну з 1 ліпеня 1941 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія загубілі 14 мірных жыхароў. У час бамбёжкі 24 чэрвеня 1941 года загінулі 5 вяскоўцаў. У чэрвені 1944 года вёска была спалена. У гады акупацыі дзейнічала падпольная група. Вызвалена 28 чэрвеня 1944 года. На франтах загінулі 45 чалавек, у партызанскай барацьбе — 9 жыхароў.
Пасля вайны адбудавана. З 20 студзеня 1960 года ў Крупскім раёне. З 1963 года цэнтр калгаса «Праўда». У 1998 годзе была базавая школа. З 2003 года ў складзе СВК «Шчаўры». Ёсць малочна-таварная ферма. Працуюць дзіцячыя яслі-сад, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1775 год – 2 двары.
- 1795 год – 7 двароў, 62 жыхары.
- 1897 год – 28 двароў, 181 жыхар.
- 1917 год – 31 двор, 179 жыхароў.
- 1926 год – 31 двор, 177 жыхароў (вёска Восава), 12 двароў, 59 жыхароў (вёска Малое Восава).
- 1941 год – 49 двароў, 244 жыхары.
- 1960 год – 206 жыхароў.
- 1998 год – 96 гаспадарак, 195 жыхароў[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Во́сава, Но́вае Сяло́
- 1 2 Вялікае Восава // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2011. — С. 360-361. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0554-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх