Перайсці да зместу

Павел Аўрамавіч Данілаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Аўрамавіч Данілаў
Дата нараджэння 13 лістапада 1897(1897-11-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лютага 1975(1975-02-11) (77 гадоў)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія рэжысёр, драматург
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Павел Аўрамавіч Данілаў (13 лістапада 1897, в. Красноўка, Крупскі раён — 11 лютага 1975) — беларускі рэжысёр, драматург. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1961).

Нарадзіўся 13 лістапада 1897 года ў вёсцы Красноўка Крупскага раёна. Скончыў у 1926 годзе Ленінградскі інстытут сцэнічных мастацтваў. У 1930—1936 гадах у Беларускім першым дзяржаўным тэатры, адначасова працаваў у студыях тэатра: у 1932—1933 гадах загадчык, з 1935 года мастацкі кіраўнік, у 1936—1938 гадах выкладчык. 3 1936 года мастацкі кіраўнік Барысаўскага, з 1938 года Заслаўскага калгасна-саўгасных тэатраў, у 1939—1941 года — Пінскага абласнога драматычнага тэатра. У 1947—1963 гадах галоўны рэжысёр на Беларускім радыё.

Сярод пастановак: «Мядзведзь» А. Чэхава, «Партызаны» і «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы, «Праўда добра, а шчасце лепш» A. Астроўскага, «Канец маскараду» Ю. Рудзько і У. Стэльмаха, «Слуга двух гаспадароў» К. Гальдоні, «Слава» B. Гусева і інш. Аўтар п’ес «Лясная хата» (пастаўлены ў 1956), «Лявоніха» («Згублены сын», пастаўлена ў 1960), «Дзівосы на калёсах» (1961), інсцэніровак для радыё. Паставіў радыёспектакль «Прымакі» Я. Купалы (1959).