Перайсці да зместу

Барыс Паўлавіч Дземідовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Паўлавіч Дземідовіч
руск.: Борис Павлович Демидович
Дата нараджэння 2 сакавіка 1906(1906-03-02)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 красавіка 1977(1977-04-23)[1] (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, педагог, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера матэматычны аналіз, функцыянальны аналіз, матэматычная фізіка, тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў[d], матэматыка[2], dynamical systems[d][2] і ordinary differential equation[d][2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Віктар Уладзіміравіч Нямыцкі[d]
Узнагароды
ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР

Бары́с Па́ўлавіч Дземідо́віч (2.3.1906, Навагрудак, Гродзенская вобласць — 23.4.1977) — савецкі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1963), прафесар (1965). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1968). Сын беларускага фалькларыста П. П. Дземідовіча. Аўтар зборніка задач па матэматычным аналізе, аднаго з самых вядомых у матэматычным асяроддзі былога СССР.

У 1927 годзе закончыў БДУ. З 1935 года ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па тэорыі устойлівасці, якаснай тэорыі звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў. Аўтар падручнікаў па матэматыцы для ВНУ.

  • Лекции по математической теории устойчивости. М., 1967.
  • Сборник задач и упражнений по математическому анализу. 9 изд. М., 1977.

Зноскі

  1. а б Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 26 мая 2025.
  2. а б в Národní autority České republiky Праверана 3 лістапада 2024.
  3. а б Матэматычная генеалогія — 1997.