Барыс Пятровіч Камракоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барыс Пятровіч Камракоў
руск.: Борис Петрович Комраков
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1948(1948-10-30) (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Барыс Пятровіч Камракоў (н. 30 кастрычніка 1948, г. Івана-Франкоўск, Украіна) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1991, Прымітыўныя дзеянні і праблемы Софуса Лі), прафесар (1992).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1971 годзе. Працуе ў БДУ. Навуковыя працы па дыферэнцыяльнай геаметрыі і падалгебрах Лі. Пабудаваў максімальную кампактыфікацыю сіметрычных прастораў недадатнай крывізны, атрымаў поўную класіфікацыю простых рэчаісных алгебраў Лі. Прэмія ЛКСМБ (1980), медаль Лабачэўскага (1998) за працы па геаметрыі.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Однородные компактные почти контактные многообразия // Функц. анализ и его прил. 1976. Т. 10, вып. 1;
  • Структуры на многообразиях и однородные пространства. Мн., 1978;
  • Примитивные действия и проблема Софуса Ли. Мн., 1991.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2