Перайсці да зместу

Баснійскі эялет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Босніі і Герцагавіны Гісторыя Босніі і Герцагавіны

Даславянскі перыяд
Сярэднявечная Боснія
Асманская імперыя
Аўстра-Венгрыя
Першая Югаславія
Другая сусветная вайна
Другая Югаславія
Найноўшая гісторыя Босніі

Партал «Боснія і Герцагавіна»

Правінцыя Боснія, або Баснійскі пашалык (эялет) — ключавая асманская правінцыя ў паўночнай частцы Балканскага паўвострава, якая ўключала ў свой склад усю тэрыторыю Босніі і Герцагавіны, частку Венгрыі, Сербіі і Харватыі.

Да 1580 года Боснія была адзіным санджакам у складзе аднаго пашалыка, які ўпершыню за гісторыю Асманскай імперыі быў падзелены на некалькі санджакаў пасля 1580 года.

У перыяд свайго росквіту, у сярэдзіне XVII стагоддзя, пашалык уключаў усю Боснію і Герцагавіну, Славонію, Лику, Далмацыю (Харватыя). Пашалык быў падпадзелены на 8 санджакаў і 29 ваенных застаў.

Пасля паражэння Асманскай імперыі ў вайне 1683—1699 гадоў са Свяшчэннай лігай Баснійскі пашалык значна паменшыўся (паводле Карлавіцкага дагавора). Цяпер у яго складзе было толькі 4 санджакі, якія былі значна паменшаны па тэрыторыі.

У 1833 годзе[1] тэрыторыя Герцагавіны была аддзелена ад Баснійскага пашалыка і пераўтворана ў асобны Герцагавінскі пашалык. У 1851 годзе Баснійскі і Герцагавінскі пашалыкі былі зліты ў новы рэгіён, пазней вядомы як Боснія і Герцагавіна. У 1878 годзе, пасля акупацыі Босніі і Герцагавіны Аўстра-Венгрыяй, пашалык быў скасаваны.

Зноскі

  1. Encyclopedia of the Ottoman Empire у Google Books[en] By Gabor Agoston, Bruce Alan Masters