Баснійскі крызіс

Баснійскі крызіс — міжнародны канфлікт, які быў выкліканы анексіяй Босніі і Герцагавіны Аўстра-Венгрыяй у кастрычніку 1908 года. Гэта дыпламатычнае сутыкненне распаліла і без таго напружаныя адносіны Вялікіх дзяржаў і на працягу першых тыдняў 1909 года пагражала выліцца ў вялікую еўрапейскую вайну. Нягледзячы на бачны поспех аўстрыйскай дыпламатыі, анексія новых тэрыторый пад націскам нямецкіх вярхоў Аўстрыі ў канчатковым выніку апынулася піравай перамогай. Нацыянальныя, рэлігійныя і моўныя супярэчнасці ў Аўстра-Венгрыі дасягнулі крытычнага пункту, што прывяло да распаду краіны ў 1918, усяго праз дзесяць гадоў пасля анексіі.
Перадумовы
[правіць | правіць зыходнік]25-ы артыкул Берлінскай дамовы 1878 г. прадугледжвала акупацыю Аўстра-Венгрыяй тэрыторыі асманскай Босніі і Герцагавіны. Супраць гэтага артыкула актыўна выступала адноўленая Сербія, якая асцерагалася працягу экспансіі Аўстра-Венгрыі на Балканы, якая пазіцыяніравала сябе як абаронца славянскіх народаў і «збіральніцай» гістарычных славянскіх зямель: Багеміі, Харватыі, Славакіі, Славеніі, Галіцыі і Ладамерыі, Букавіны, Кракава і інш. тэрыторый у складзе імперыі. Звыш 60% падданых Габсбургскай манархіі былі славянамі, што стала адной з падстаў для названня краіны «лапікскай манархіяй».
Пад час дзеяння Саюза трох імператараў пытанне аб прыналежнасці Босніі і Герцагавіны быў «замарожаны» па ініцыятыве Бісмарка. Аўстрыйскія дыпламаты пачалі зандзіраваць пытанне аб анэксіі правінцыі адразу пасля аслаблення саюза. Матывам для працягу пашырэння ўплыву на Балканы Аўстра-Венгрыяй былі эканамічныя, палітычныя і ваенныя інтарэсы. Апроч ваеннай і палітычнай небяспекі з боку Аўстра-Венгрыі, для Сербіі гэта пытанне было актуальным праз шматлікую сербскую дыяспару ў рэгіёне.
У першае дзесяцігоддзе ХХ стагоддзя, аслабленая Асманская імперыя імкнулася пераламіць вектар свойго развіцця. Пасля Младатурэцкай рэвалюцыі кіруючыя колы Асманскай імперыі намагаліся з новай сілай заявіць свае правы на Боснію і Герцагавіну. Гэта насцярожвала аўстра-венгерскі ўрад, які трымаў курс на анэксію правінцыі і шукала нагоду для рэалізацыі сваіх планаў, што патрабавала абвастрала адносіны Аўстра-Венгрыі з Асманскай імперыяй, Расіяй, Велікабрытаніяй, Францыяй, Італіяй, Сербіяй і Чарнагорыяй.
Крызіс
[правіць | правіць зыходнік]6 кастрычніка, урад Сербіі і Чарнагорыі аб'явілі мабілізацыю. Кіруючыя колы і інтэлегенцыя двух краін лічылі, што Боснія і Герцагавіна — гэта гістарычная сербская тэрыторыя, якая павінна быць інтэрніравана ў агульнасербскую культурную прастору і падзелена паміж імі як асманскі Навапазарскі санджак.
8 кастрычніка Германія паведаміла ўрад Аўстра-Венгрыі, што ў выпадку канфлікта яны могуць разлічваць на падтрымку. Атрымаўшы падтрымку Германіі, аўстрыйская «ваенная партыя» на чале з начальнкам Генеральнага штаба Аўстра-Венгрыі Конрадам фон Гётцэндорф прапанавала вырашыць канфлікт з Сербіяй сілай зброі. Аўстра-Венгерскія войскі пачалі канцэнтравацца на мяжы з Сербіяй. Стрымліваючым фактарам для аўстра-венгерскіх кіруючых колаў былі добрыя стасункі паміж Сербіяй і Расіяй, што рабіла падтрымку Сербіі апошняй найверагодным. Пачатак вайны было пытаннем часу.
Палітычная параза Сербіі
[правіць | правіць зыходнік]Так як Сербія працягвала ўзбройвацца, аўстра-венгерскія дыпламаты пачалі перамовы адразу з некалькімі краінамі, каб пакінуць Сербію ў дыпламатычнай ізаляцыі. Вынікам стаў ціск на Сербію з боку прадстаўнікоў Расіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі і Германіі 2 сакавіка 1909 г., каб Сербія прызнала анэксію як факт, каб пазбегнуць вайны ў Еўропе.
10 сакавіка 1909 г. Сербія адмовілася прызнаваць анэксію Босніі і Герцагавіны. 17 сакавіка Савет Міністраў Расіі на сваім пасяджэнні канстаціраваў, што Расія не гатова да вайны з Германіяй і Аўстра-Венгрыяй. У сувязі з гэтым, Расіяй прыкладаліся намаганні аб стрымліванні Сербіі ад абвастрэння дыпламатычнага канфлікту праз рызыку пачатка агульнаеўрапейскай вайны.
22 сакавіка, нямецкі пасол у Расіі граф Пурталес перадаў расійскаму боку ўльтыматыўную «прапанову аб рашэнні крызісу», у якім Расія павінна вызначыць адназначную пазіцыю па пытанню. На наступны дзень, імператар Мікалай ІІ тэлеграфаваў Вільгельму ІІ аб згодзе прыняць нямецкія патрабаванні, што пакінула Сербію без свайго саюзніка. 31 сакавіка 1909 г., Сербія была вымушана прызнаць анэксію.
Тым не менш, крызіс вакол становішча Босніі і Герцагавіны не быў вырашаны канчаткова праз актуальнасць пытання ў еўрапейскай палітыцы, прыкладам чаго з'яўляецца забойства эрцегрцага Франца Фердынанд ў Сараева.
Мірнае вырашэння канфлікту прывяло да узмацнення тэндэнцыі да «стратэгічнай фрывольнасцістратегической фривольности» — стварэнню доўгатэрміновых знешнепалітычных рызыкаў з кароткатэрміновымі мэтамі. Вялікія дзяржавы сталі правакаваць адзін аднаго па малым пытанням, якія не прадстаўлялі сур'ёзнага інтарэса для ўсіх[1].
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Боснийский кризис 1908 - 1909 гг.. (руск.). www.hrono.info. Праверана 15 мая 2024.
- Austria-Hungary Russia Serbia Bosnia Crisis 1908-1909 . onwar.com. Праверана 15 мая 2024.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
- ↑ Henry Kissinger. World order. Penguin, 2014. С. 64. (англ.)