Гісторыя Босніі і Герцагавіны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сцяг Босніі і Герцагавіны Гісторыя Босніі і Герцагавіны

Ілірык

Сярэднявечная Боснія, Славонская банавіна

Асманская Боснія і Герцагавіна

Баснійска—Герцагавінскае паўстанне

Баснійскі крызіс

Боснія ў складзе Аўстра-Венгрыі

Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў

Стварэнне Югаславіі

Врбаская банавіна, Дрынская банавіна, Зецкая банавіна, Харвацкая банавіна

Незалежная дзяржава Харватыя

Другая сусветная вайна

СР Боснія і Герцагавіна

Распад Югаславіі, Баснійская вайна

Рэспубліка Боснія і Герцагавіна, Харвацкая рэспубліка Герцаг-Босна, Рэспубліка Сербская, Рэспубліка Заходняя Боснія

Дэйтанская дамова

Сучасная Боснія і Герцагавіна


Партал «Боснія і Герцагавіна»

Сярэднявечча[правіць | правіць зыходнік]

Землі былі пад уладай харвацкіх каралёў (958 — ~1000), венгерскіх каралёў (~1000 — ~1200). Каля 1200 сфармавалася ўласнае каралеўства, у хуткім часе ўзяло кантроль над Герцагавінай. У 1391 каралеўства распалася, паўднёвая частка адасобілася ў самастойнае княства Герцагавіна. У 14631878 турэцкая правінцыя.

Новы час[правіць | правіць зыходнік]

Пасля 1878 пад кантролем Аўстра-Венгрыі ў якасці правінцыі Боснія і Герцагавіна. Фармальна анексаваная ў 1908.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

Боснія стала правінцыяй Югаславіі ў 1918, федэратыўнай рэспублікай Боснія і Герцагавіна ў 1946.

Незалежная Боснія і Герцагавіна. Грамадзянская вайна[правіць | правіць зыходнік]

Суверэнітэт абвешчаны 15 кастрычніка 1991.

9 студзеня 1992 была абвешчана Рэспубліка Сербская БіГ як федэратыўная адзінка Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславія (СФРЮ).

25 студзеня 1992 Парламент БіГ прыняў Мемарандум аб незалежнасці.

Рэферэндум за незалежнасць праведзены 29 лютага 1992. Пасля абвяшчэння незалежнасці пачаліся сутыкненні з этнічнымі сербамі. ЗША і ЕС прызналі рэспубліку 7 красавіка 1992. Жорсткія баі з удзелам трох бакоў — баснійцаў, сербаў, харватаў, потым між баснійска-харвацкім саюзам (18 сакавіка 1994) і сербамі, узаемныя этнічныя "чысткі" працягваліся да канца 1995 (гл. Аблога Сараева). Краіны НАТА актыўна ўмяшаліся ў канфлікт у сяр. 1995, бамбілі пазіцыі баснійскіх сербаў. У гэты ж час баснійска-харвацкі саюз правёў паспяховы наступ у верасні 1995, заняў да 50% тэрыторыі Босніі і Герцагавіны. Канфлікт завяршыўся падпісаннем Дэйтанскіх пагадненняў (папярэдняя згода 21 лістапада 1995, падпісаныя 14 снежня 1995 у Парыжы).


Шаблон:Дагістарычная Еўропа