Бастнезіт
Выгляд
| Бастнезіт | |
|---|---|
| | |
| Формула | (Ce,La,Y)CO3F |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Колер | жоўты, чырвона-карычневы |
| Колер рысы | белы |
| Бляск | Шкляны, тоўсты |
| Празрыстасць | Празрысты |
| Цвёрдасць | 4—5 |
| Спайнасць | дасканалая |
| Злом | няроўны |
| Шчыльнасць | 4,5—5,2 г/см³ |
| Сінгонія | трыганальная |
| Аптычныя ўласцівасці | |
| Паказчык пераламлення | nω = 1,717—1,722 nε = 1,818—1,823 |
Бастнезіт — мінерал класа фторкарбанатаў, соль цэрыю (Ce,La,Y)CO3F. Празрыстыя крышталі жоўтага, чырвонага і бурага колераў. Назва паходзіць ад радовішча Бастнес у Швецыі[1].
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]З’яўляецца адной з асноўных крыніц атрымання цэрыя, у прымесях характэрна ўтрыманне лантана і ітрыя, з мінералаў часцей за ўсё сустракаецца з барытам, кальцытам і флюарытам. Не з’яўляецца каштоўным або дэкаратыўным камянём.
Радовішчы
[правіць | правіць зыходнік]Найбуйнейшае радовішча знаходзіцца ў ЗША (Маўнцін-Пас). Апрацоўка — гравітацыйнае і флатацыйнае ўзбагачэнне. Таксама ў Пакістане[2].
Зноскі
- ↑ Бастензит // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- ↑ Бастензит // Каталог минералов (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Бастензит // Каталог минералов (руск.)