Бас Дост

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Бас Дост
Dost NL 2015.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 31 мая 1989(1989-05-31)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды
Рост 196 см
Вага 78 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Партугаліі Спортынг
Нумар 28
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1994 — 2001 Сцяг Нідэрландаў Германікюс
2001 — 2007 Сцяг Нідэрландаў Эмен
Клубная кар’ера*
2007 — 2008 Сцяг Нідэрландаў Эмен 23 (6)
2008 — 2010 Сцяг Нідэрландаў Хераклес (Алмела) 61 (17)
2010 — 2012 Сцяг Нідэрландаў Херэнвен 66 (45)
2012 — 2016 Сцяг Германіі Вольфсбург 85 (36)
2016 — Сцяг Партугаліі Спортынг 61 (61)
Нацыянальная зборная**
2009 Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды (да 20) 4 (0)
2009 — 2011 Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды (да 21) 10 (5)
2015 — Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды 18 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 ліпеня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2 ліпеня 2018.

Бас Дост (нідэрл.: Bas Dost; нар. 31 мая 1989, Дэвентэр, Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст, нападнік партугальскага клуба «Спортынг» і нацыянальнай зборнай Нідэрландаў.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Бас дэбютаваў у прафесійным футболе ў 2007 годзе ў камандзе «Эмен», аднак у 2008 годзе перайшоў у клуб Эрэдывізіі «Хераклес». Гэтае пагадненне абышлося для клуба з Алмела ў 300 тысяч еўра. Дзякуючы добраму сезону ў новай каманды з’явіліся чутка пра пераход іграка ў амстэрдамскі «Аякс», аднак 18 мая 2010 года Дост стаў футбалістам «Херэнвена».

У новым клубе Бас працягваў паказваць добрую гульню, а 10 снежня 2011 года нават забіў усе 5 галоў у браму клуба «Эксельсіёр» (0:5). 1 чэрвеня 2012 года стала вядома пра пераход іграка ў нямецкі «Вольфсбург». У дэбютнай гульні 25 жніўня 2012 года супраць «Штутгарта» Бас адразу адзначыўся голам. 14 лютага 2015 года Дост адзначыўся чатыры разы ў звышвыніковай гульні супраць «Баера», якая скончылася перамогай «Вольфсбурга» з лікам 4:5[2].

У жніўні 2016 года перайшоў у лісабонскі «Спортынг»[3]. У маі 2018 года пацярпеў пры нападзенні на каманду фанатаў, і ў чэрвені разам з шэрагам іншых ігракоў у аднабаковым парадку разарваў кантракт са «Спортынгам»[4]. Аднак, пасля звальнення прэзідэнта клуба Бруну ды Карвалью ў ліпені 2018 года вярнуўся ў партугальскі клуб[5].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

28 сакавіка 2015 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Нідэрландаў у адборачным матчы Еўра-2016 супраць Турцыі (1:1).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Вольфсбург:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]