Зборная Турцыі па футболе
| | |||
| Мянушкі | Ay-Yildiz, Yeni cheri, Geridönüş Kralları | ||
| Канфедэрацыя | УЕФА (Еўропа) | ||
| Федэрацыя | Турэцкая футбольная федэрацыя | ||
| Галоўны трэнер | |||
| Капітан | Хакан Чалханаглу | ||
| Найбольшая колькасць гульняў | Рушцю Рэчбер (120) | ||
| Найлепшы бамбардзір | Хакан Шукюр (51) | ||
| Хатні стадыён | Алімпійскі, Фенербахчэ Шукру Сараджаглу і Кадзір Хас | ||
| Код ФІФА | TUR | ||
|
|
|||
| Рэйтынг ФІФА | |||
| Дзеючы | 42 ▼9 (23 лістапада 2017)[2] | ||
| Найвышэйшы | 5 (чэрвень 2004) | ||
| Найніжэйшы | 67 (кастрычнік 1993) | ||
| Першая гульня | |||
|
(Стамбул, Турцыя; 26 кастрычніка 1923) |
|||
| Самая буйная перамога | |||
|
(Анкара, Турцыя; 20 лістапада 1949) (Жэнева, Швейцарыя; 20 чэрвеня 1954) (Стамбул, Турцыя; 10 лістапада 1996) |
|||
| Самае буйное паражэнне | |||
|
(Хожаў, Польшча; 24 красавіка 1968) (Стамбул, Турцыя; 14 лістапада 1984) (Лондан, Англія; 14 кастрычніка 1987) |
|||
| Чэмпіянат свету | |||
| Колькасць удзелаў | 2 (Упершыню 1954) | ||
| Найлепшы вынік |
|
||
| Чэмпіянат Еўропы | |||
| Колькасць удзелаў | 5 (Упершыню 1996) | ||
| Найлепшы вынік |
|
||
| Кубак канфедэрацый | |||
| Колькасць удзелаў | 1 (Упершыню 2003) | ||
| Найлепшы вынік |
|
||
| Спартыўныя ўзнагароды | ||
|---|---|---|
| Чэмпіянаты свету па футболе | ||
| Бронза | Японія/Паўднёвая Карэя 2002 | |
| Чэмпіянаты Еўропы па футболе | ||
| Бронза | Аўстрыя/Швейцарыя 2008 | |
| Кубкі канфедэрацый | ||
| Бронза | Францыя 2003 | |

Зборная Турцыі па футболе — прадстаўляе Турцыю ў міжнародных турнірах і сустрэчах па футболе. Турцыя размешчаная і ў Еўропе, і ў Азіі, але з’яўляецца членам толькі УЕФА. Найбуйнае дасягненне каманды — 3-е месца на чэмпіянаце свету 2002 года. Таксама Турцыя дайшла да паўфінала на Еўра-2008 і заняла 3-е месца на Кубку канфедэрацый 2003 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіянат свету 1950 года
[правіць | правіць зыходнік]Турцыя кваліфікавалася для ўдзелу ў чэмпіянаце свету 1950, абгуляўшы Сірыю 7:0, але не змагла прыняць удзел у турніры з-за фінансавых праблем.
Чэмпіянат свету 1954 года
[правіць | правіць зыходнік]Турцыя кваліфікавалася для ўдзелу ў чэмпіянаце свету 1954, абгуляўшы Іспанію. Першы матч турэцкая каманда прайграла іспанцам 1:4, але перамога ў адказнай гульні 1:0 дазволіла правядзенне 3-га матча паміж гэтымі камандамі — захапляльная і цвёрдая гульня завяршылася з лікам 2:2, і месца Турцыі ў асноўным турніры было вызначана кідком манеты. Туркам пашанцавала апынуцца ў групе з высокакласнымі венграмі і камандай ФРГ, хоць з-за незвычайнага фармату турніру Турцыя так і не згуляла з Венгрыяй, каманда прайграла 1:4 немцам, але затым разграміла зборную Паўднёвай Карэі з лікам 7:0. У матчы за права выйсці з групы туркі прайгралі ўсё той жа камандзе ФРГ з лікам 2:7.
1960-я — 1990-я
[правіць | правіць зыходнік]Нягледзячы на рост узроўню нацыянальнага чэмпіянату і добрыя паказчыкі турэцкіх клубаў на еўрапейскай арэне, 1960-я — няўдалы перыяд для зборнай краіны. У 1970-я Турцыя была серадняком у адборачных турнірах да сусветных і еўрапейскіх чэмпіянатаў, нават не маючы адмысловых шанцаў прабіцца на гэтыя турніры.
У 1980-я (1984 і 1987) Турцыя патрывала самыя буйныя паражэнні ў сваёй гісторыі, прайграўшы двойчы англійскай зборнай з лікам 0:8. У рамках кваліфікацыйных гульняў да чэмпіянату свету 1990 толькі няўдача ў апошнім матчы пакінула зборную Турцыі за бортам чэмпіянату.
Чэмпіянат свету 2002 года
[правіць | правіць зыходнік]Нарастальны ўзровень турэцкага футболу быў пацверджаны трэцім месцам на Кубку свету 2002 года. У 1/4 Турцыя абгуляла Сенегал 1:0 (па правіле «залатога гола»), затым у 1/2 саступіла Бразіліі 0:1, а ў матчы за трэцяе месца перамагла Паўднёвую Карэю з лікам 3:2.
Кубак канфедэрацый 2003 года
[правіць | правіць зыходнік]Улетку 2003 года Турцыя заняла 3-е месца на Кубку канфедэрацый, на якім яна з маладым, эксперыментальным складам згуляла ўнічыю з Бразіліяй, у выніку чаго бразільцы выбылі з турніру. Туркі ў паўфінале прайгралі будучым пераможцам турніру, Францыі, з лікам 2:3, не забіўшы пенальці на апошніх хвілінах. У матчы за трэцяе месца Турцыя абгуляла Калумбію 2:1.
Еўра-2004
[правіць | правіць зыходнік]Турэцкая каманда не здолела кваліфікавацца для ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы 2004 года, прайграўшы ў раўндзе плэй-оф камандзе Латвіі, пасля таго як заняла ў групе другое месца.
Чэмпіянат свету 2006 года
[правіць | правіць зыходнік]У адборачным турніры ў групе з такімі камандамі, як Данія, Грэцыя і Украіна, туркі занялі 2-е месца. У серыі плэй-оф Турцыя прайграла зборнай Швейцарыі па правіле галоў на чужым полі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/3381
- ↑ Men's Ranking — FIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зборная Турцыі па футболе