Батальён Аль-Бара ібн Малік
Батальён Аль-Бара ібн Малік | |
---|---|
З'яўляецца часткай | Народнае супраціўленне Судана |
Ідэалогія | ісламізм |
Лідары | Альмусбах Абузаід |
Актыўная ў | |
Сфарміравана | 7 студзеня 2020[1] |
Саюзнікі | Узброеныя сілы Судана |
Праціўнікі | Сілы аператыўнай падтрымкі |
Удзел у канфліктах | Канфлікт у Судане (з 2023) |
Батальён Аль-Бара ібн Малік (араб. كتيبة البراء بن مالك) — суданскае ісламісцкае апалчэнне, частка Народнага супраціўлення Судана. Фарміраванне звязана з Народнымі сіламі абароны[2][3][4].
Батальён названы ў гонар Аль-Бара ібн Маліка, знакамітага ваяра часоў ранніх мусульманскіх заваяванняў[5]. Сфарміраваны пры садзейнічанні некаторых афіцэраў ваеннай разведкі Судана[6][7][8].
У ходзе суданскага канфлікту батальён заняў бок арміі генерала Бурхана, выступіўшы супраць войск генерала Дагала[5][7][9][10]. У прыватнасці, падчас бітвы за Хартум падраздзяленне ўдзельнічала ў баях за штаб бранятанкавага корпуса[7]. Байцы фарміравання ваявалі ў складзе бранятанкавага і пяхотнага карпусоў суданскай арміі[11].
Групоўку ўзначальвае Альмусбах Абузаід, які прапагандуе ваяўнічыя ісламісцкія погляды. Лідар апалчэнцаў быў паранены ў баях за Хартум і пасля ляжаў у Атбарскім шпіталі[7][6]. Іншы камандзір, Анас Амер, пры прэзідэнце аль-Башыры з’яўляўся членам Партыі нацыянальнага кангрэса. 16 мая 2023 года ён трапіў у палон[5]. Трэці кіраўнік, Мухамад аль-Фадл Абд аль-Вахед Асман, раней прысягнуў на вернасць Ісламскай дзяржаве. У чэрвені 2023 года Асман загінуў у баі[12].
11 ліпеня 2024 года стала вядома, што Худейфа Адам, камандуючы паўднёвым сектарам батальёна, быў забіты ў баі ў Майруно, на поўдзень ад горада Сенар, разам з Гусаем Бушрой, камандзірам групоўкі ў штаце Сенар[13].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://elmanshar.com/2024/04/03/%d8%a7%d8%b3%d8%aa%d9%87%d8%af%d9%81-%d9%81%d9%8a-%d8%b9%d8%b7%d8%a8%d8%b1%d8%a9-%d9%85%d9%86-%d9%87%d9%88-%d9%84%d9%88%d8%a7%d8%a1-%d8%a7%d9%84%d8%a8%d8%b1%d8%a7%d8%a1-%d8%a8%d9%86-%d9%85%d8%a7/
- ↑ كتائب الظل: ما حدود انخراط الإخوان في المواجهات المسلحة بالسودان؟ (ар.). الحائط العربي (9 кастрычніка 2023). Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ العرب. كتائب الظل تخرج إلى النور لإنقاذ الجيش السوداني من ورطته | (ар.). صحيفة العرب (7 ліпеня 2023). Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ حرب السودان.. الإسلاميون يستنفرون التنظيمات الجهادية (ар.). International Center for Strategic Studies (11 верасня 2023). Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ а б в Lisa. Unravelling Sudan's militia matrix: PRF and other emerging forces (англ.) . Dabanga Radio TV Online (26 верасня 2023). Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ а б What are the limits of the Brotherhood's involvement in armed confrontations in Sudan? (англ.) . The Arab Wall (21 лістапада 2023). Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ а б в г Sudanese revolutionaries fighting alongside army against RSF (англ.). Middle East Eye. Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ "كتيبة البراء بن مالك".. تحقيق لـ"العربي" يكشف قصتها ودورها بأحداث السودان (ар.). التلفزيون العربي (17 ліпеня 2023). Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ الحرب في السودان: كيف يقاتل أنصار عمر البشير في صفوف الجيش السوداني؟ (ар.). BBC News عربي (2 кастрычніка 2023). Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ النور. هل أسهمت "المقاومة الشعبية" في ترجيح كفة الجيش السوداني؟ (ар.). الجزيرة نت. Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ "مجاهدون" الى جانب الجيش… السودان يوشك أن يصبح بؤرة إرهاب مشتعلة (ар.). Daraj (17 ліпеня 2023). Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ Islamist 'shadow brigades' emerge as key factor in Sudan conflict as fighting resumes . The Arab Weekly (21 чэрвеня 2023).
- ↑ "Sudan army and RSF fighting for Sennar, WFP concerned about aid routes". Radio Dabanga. Праверана 2024-07-13.