Бацька наш Нёман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бацька наш Нёман
Ба́цька наш Нё́ман
Выданне
Вокладка літаратурна-мастацкага выдання
Жанр вершы, апавяданні, нарысы, эсэ
Аўтар Яўген Іванавіч Хвалей
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 2001
Дата першай публікацыі 2001
Асобнае выданне 2001
Выдавецтва Юнацтва
Колькасць старонак 510
Ілюстратар В. П. Свентахоўскі
Афармленне В. Зянько, Я. Казуля
Носьбіт кніга
ISBN 985-05-0363-7

«Ба́цька наш Нё́ман»зборнік, укладзены Яўгенам Хвалеем. Кніга выдадзена тыражом 2 000 экзэмпляраў для чытатоў старэйшага школьнага ўзросту[1].

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Гэты зборнік — гімн славутай рацэ Нёман. Змест складаюць творы розных жанраў, у якіх услаўляецца не толькі наднёманская прырода, але і расказваецца пра вядомых людзей, што выраслі на берагах Нёмана, падаецца іх творчасць. Упершыню надрукаваны на беларускай мове краязнаўчы экскурс пісьменніка Уладзіслава Сыракомлі «Нёман ад вытокаў да вусця», гістарычныя эсэ Уладзіміра Кісялёва і Сяргея Галоўкі, творы паэтаў свету пра Нёман.

Іншыя дадзеныя[правіць | правіць зыходнік]

Зборнік выдадзены пры фінансаванні з Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. У якасці эпіграфаў выкарыстаны вершы «Песня пра Нёман» Анатоля Астрэйкі і «Мой родны кут» Якуба Коласа.

Зноскі

  1. Яўген Хвалей. Бацька наш Нёман. Беларуская Палічка. Праверана 29 верасня 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]