Перайсці да зместу

Анатоль Астрэйка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Астрэйка
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Акім Пятровіч Астрэйка
Дата нараджэння 11 (24) ліпеня 1911
Месца нараджэння
Дата смерці 23 жніўня 1978(1978-08-23) (67 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, перакладчык, дзіцячы пісьменнік, журналіст, паэт
Мова твораў беларуская
Дэбют 1928[1]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Пашаны, Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анатоль Астрэ́йка, сапраўднае імя Акім Пятровіч Астрэйка (11 (24) ліпеня 1911, Пясочнае, Мінская губерня23 жніўня 1978(1978-08-23), Мінск) — беларускі паэт, паэт-песеннік.

Нарадзіўся 24 ліпеня 1911 года ў в. Пясочнае Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер — Капыльскі раён Мінскай вобласці) ў сялянскай сям’і.

Скончыў двухгадовыя настаўніцкія курсы пры Менскім беларускім педагагічным тэхнікуме (1930), вучыўся на літаратурным факультэце Менскага вышэйшага педагагічнага інстытута (1932—1934). З 1930 працаваў у газетах Полацка, Оршы, Горак, Менска. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1939 года. У час Другой сусветнай вайны быў адказным сакратаром савецкай сатырычнай газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну»[1]. Двойчы (1942, 1943) накіроўваўся на акупаваную тэрыторыю Беларусі. У 1946—1948 гадах — старшыня Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР, у 1948—1953 гадах — адказны сакратар часопіса «Вожык».

Меў два сыны і тры дачкі[2].

Памёр 23 жніўня 1978 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[3].

А. Астрэйка. Зборнік вершаў «Слуцкі пояс». Выданне Слуцкай газеты «Народны мсцівец». 1943 г.

Вершы пачаў друкаваць у 1928[1]. Першы зборнік вершаў «Слава жыццю» выдадзены ў 1940. Рукапіс другога зборніка — «Квецень» згарэў у час вайны ў Мінску. У 1943 годзе друкарня слуцкай падпольнай газеты «Народны мсцівец» выпусціла зборнік «Слуцкі пояс». У пасляваенныя гады выйшлі кнігі паэзіі «Крамлёўскія зоры» (1945), «Добры дзень» (1948), «Зямля мая» (1952), «Песня дружбы» (1956), «Бацька мой Нёман» (1961), «Сэрца насцеж» (1965), «Цвіціце, верасы» (1975), «Зямная Случчына» (1977), «Ураджай цяпла» (1978), «Памяць дарог» (1980), а таксама вершаваная казка «Елка» (1949) і паэма для дзяцей «Прыгоды дзеда Міхеда» (1956). Выдадзены Выбраныя творы ў 2 тамах (1970, 1981).

Перакладаў творы пісьменнікаў народаў СССР на беларускую мову.

Творам Астрэйкі ўласцівыя сардэчнасць і адкрытасць, цесная сувязь з фальклорам, напеўнасць[1]. Аўтар тэкстаў многіх беларускіх песень: «Песня пра Нёман», «Песня пра Заслонава», «Шаўковыя травы», «Песня мінаеўцаў»[1].

Асобныя вершы А. Астрэйкі на ўкраінскую мову пераклаў М. Стэльмах[4].

Быў двойчы жананаты. З другой жонкай Кацярынай Піменаўнай Калекінай пазнаёміўся ў 1946 годзе ў Нясвіжы і пражыў з ёй да канца жыцця[2].

  • Дачка — Наталля (нар. 1947)[2].
  • Дачка — Ірына[2].

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.

  1. а б в г д Астрейко Анатолий // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 33. — 737 с..
  2. а б в г Как сложилась судьба автора песни «Ой, бацька мой, Нёман»: воспоминания родственников. Листаем страницы «ГП» за 1946 год
  3. Аблажэй — Брыль – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 19 ліпеня 2024.
  4. Ключановіч І. М. Стэльмах Міхаіл Апанасавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 230. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Беларускія пісьменнікі: 1917—1990 / Уклад.: А. Гардзіцкі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X