Баі за Энэргадар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баі за Энэргадар
Асноўны канфлікт: Уварванне Расіі ва Украіну (2022)
Дата 28 лютага4 сакавіка 2022
Месца Энэргадар, Украіна
Вынік Перамога УС РФ
Праціўнікі
Сцяг Украіны Украіна Сцяг Расіі Расія
Сілы бакоў
невядома невядома
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Баі за Энэргадар — узброеныя сутыкненні паміж Узброенымі Сіламі Украіны і Узброенымі Сіламі Расійскай Федэрацыі за кантроль над горадам Энэргадарам і Запарожскай АЭС.

Храналогія[правіць | правіць зыходнік]

28 лютага Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі заявіла аб узяцці пад кантроль горада Энэргадара і тэрыторыі вакол Запарожскай АЭС[1]. Аднак, у гэты ж дзень, мэр Энэргадара Дзмітрый Арлоў абверг гэтую інфармацыю, заявіўшы, што горад і АЭС знаходзяцца пад кантролем Украіны[2]. Таксама, паводле слоў Арлова, 28 лютага расійская калона ваеннай тэхнікі толькі наблізілася да горада, але ў горад не зайшла[3].

3 сакавіка расійская калона ваеннай тэхнікі накіравалася ў напрамку Запарожскай АЭС[4]. У гэты ж дзень пачаліся спробы штурму атамнай электрастанцыі[5]. Падчас штурму АЭС узнік пажар у адміністрацыйным будынку[6]. Пажар удалося ліквідаваць толькі 4 сакавіка, пасля таго як расійскія войскі захапілі станцыю[7].

З 4 сакавіка Энэргадар і Запарожская АЭС знаходзяцца пад расійскай акупацыяй. 2 красавіка ў Энэргадары прайшоў антырасійскі мітынг, які, па шэрагу паведамленняў, быў разагнаны расійскімі войскамі[8][9].

Зноскі

  1. Минобороны заявило о взятии Запорожской АЭС под контроль (руск.). РБК (28 лютага 2022).
  2. Енергодар і Запорізька АЕС під контролем ЗСУ: мер міста просить не вірити фейкам (укр.) (28 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2022. Праверана 20 мая 2022.
  3. "И не возвращайтесь, вас здесь не ждут": оккупанты развернули "Грады", увидев толпу жителей Энергодара на блок-посту (руск.) (28 лютага 2022).
  4. СИТУАЦІЯ В ЕНЕРГОДАРІ: КОЛОНА ВОРОЖОЇ ТЕХНІКИ ВИРУШИЛА В НАПРЯМКУ АТОМНОЇ ЕЛЕКТРОСТАНЦІЇ (укр.) (3 сакавіка 2022).
  5. Війська Росії активізували спроби захопити Запорізьку АЕС (укр.) (3 сакавіка 2022).
  6. Ukraine says Russia seized its largest nuclear power plant, but radiation levels are stable (англ.).
  7. Russia’s capture of Europe’s largest nuclear plant in Ukraine raises global alarm (англ.).
  8. В оккупированном Энергодаре разогнали участников антироссийского митинга. В городе слышны выстрелы и взрывы (руск.).
  9. Разгон мирной акции протеста в Энергодаре - выстрелы и дым (руск.).