Перайсці да зместу

Безвалоскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Безвалоскі

Chamaepsila sp.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Psilidae


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  142120
NCBI  34683
EOL  8994
FW  139278

Безвалоскі, галацелкі (Psilidae) — сямейства насякомых атрада двухкрылых.

Даўжыня 3—9 мм. Ногі доўгія. Цела слаба апушана, чорнае, бурае, чырвона-жоўтае, жоўтае. Крылы празрыстыя. Галава трохвугольная, лоб выступае наперад. Вусікі кароткія з трох членікаў.

Жывуць у вільготных цяністых мясцінах, трапляюцца ў кронах дрэў, у хмызняках, на парасонавых і канюшыне. Зімуюць у глебе і сховішчах агародніны.

На Беларусі каля 14 відаў, найбольш пашыраны муха маркоўная (Chamaepsila rosae) і муха звычайная (Psila fimetaria).

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

За год 1—2 генерацыі. Лічынкі развіваюцца ў каранях або галінах раслін (некаторыя віды ўтвараюць галы).