БелКарт
БелКарт | |
---|---|
![]() | |
Тып | закрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1995 |
Размяшчэнне | |
Абарот | 39,167 трлн. бел руб [1] |
Сайт | belkart.by |
«БелКарт» — нацыянальная сістэма міжбанкаўскіх разлікаў на аснове пластыкавых картак у Рэспубліцы Беларусь.
Поўная назва арганізацыі: Закрытае Акцыянернае Таварыства (ЗАТ) «Плацёжная сістэма БЕЛКАРТ». На 1 студзеня 2020 года абароце знаходзіцца больш 4,955 млн картак, у секунду здзяйсняецца 17 транзакцый, доля разлікаў картамі сістэмы ў безнаяўным абароце краіны — 45,23 %[2]
Для напісання імя і прозвішча на картках могуць выкарыстоўвайцца кірылічныя (у тым ліку беларуская і руская мовы) і лацінскія сімвалы. Аднак мова персаналізацыі таксама залежыць ад тэхнічный магчымасці персаналізацыйнага комплекса банка, які выпускае картку. Банк самастойна абірае гэты комплекс.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Стварэнне нацыянальнай аплатнай сістэмы пачалося ў 1994 годзе Нацбанкам. Першая фінансавая аперацыя праведзена 26 верасня 1995 г. Белпрамбудбанкам.
У 1997 г. зарэгістраваны таварны знак сістэмы «БелКарт».
У красавіку 2001 г. адбыўся пачатак міжбанкаўскіх разлікаў на аснове шматбаковага клірынгу.
У 2002 г. ўведзена магчымасць аплаты камунальных паслуг у банкаматах удзельнікаў сістэмы.
У 2007 сістэма ўвайшла ў склад ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр». У 2008 г. з’явіліся пластыкавыя карткі «БелКарт-М» з магнітнай палоскай[3].
У лютым 2007 г. была ўкаранёна паслуга інтэрнэт-банкінгу.
Да ліпеня 2012 г. аплатнай сістэмай пакрыта больш за 90 % аб’ектаў эквайрынгавай інфраструктуры краіны. На 01.07.2012 доля банкаў у аб’ёме выпуску карт «БелКарт-М» выглядала наступным чынам: Беларусбанк — 63,5 %; Белаграпрамбанк — 15,7 %; БПС-Сбербанк — 12,8 %; іншыя банкі — 8 %.[4]
3 снежня 2012 г. ЗАТ «Трастбанк» выпушчаная першая ў сістэме «БелКарт» неперсаналізаваная карта.[5]
16 жніўня 2013 г. падпісаны дагавор аб стварэнні ЗАТ «Белкарт».[6]
З 14 студзеня 2020 г. пачаўся выпуск картак з чыпам EMV.[7]
Банкі-ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]
- Нацыянальны Банк Рэспублікі Беларусь
- Альфа-Банк
- Беларусбанк
- Белпрамбудбанк
- Белаграпрамбанк
- Белінвестбанк
- Белгазпрамбанк
- Сбер Банк
- Ідэя Банк
- Парытэтбанк
- Пріорбанк
- Банк «Рашэнне»
- Белзнешэканомбанк
- Мінскі транзітны банк
- Беларускі народны банк
- БелСвісБанк
- Банк Масква-Мінск
Зноскі
- ↑ Статистическая отчётность платёжной системы БЕЛКАРТ за 4 квартал 2015 года (Праверана 25 сакавіка 2016)
- ↑ https://belkart.by/BELKART/statistics/
- ↑ История системы(руск.) . Платежная система «БелКарт». ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр». Праверана 29 ліпеня 2011.
- ↑ http://www.belta.by/ru/all_news/economics/Bolee-47-emitirovannyx-v-Belarusi-bankovskix-kart-sostavljajut-kartochki-BelKart_i_603576.html
- ↑ https://npc.by/news/ba0cae7fdbe37c1a.html Архівавана 17 мая 2014.
- ↑ http://www.belta.by/ru/all_news/economics/V-Belarusi-sozdano-ZAO-BELKART_i_644014.html
- ↑ https://www.belapb.by/rus/about/press-sluzhba/press-centre/banks_news/130120_kartochki-belkart-ot-belagroprombanka-teper-ecshe-nadezhnee/
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйная старонка (руск.)