СтатусБанк
СтатусБанк | |
---|---|
Тып | ААТ[d] |
Заснаванне | 25 лютага 2002[1] |
Размяшчэнне | |
Галіна | банкаўская справа[d] |
Уласны капітал | |
Доўг | 23 558 000 Br[2] |
Аперацыйны прыбытак | |
Чысты прыбытак | |
Актывы | |
Колькасць супрацоўнікаў | |
Сайт | stbank.by (руск.) |
Адкрытае акцыянернае таварыства «СтатусБанк» — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Асноўным напрамкам дзейнасці Банка з'яўляецца крэдытаванне фізічных асоб (наяўныя грошы і крэдытаванне на набыццё тавараў працяглага карыстання), валютна-абменныя аперацыі, крэдытаванне і разлікова-касавае абслугоўванне юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Філіяльная сетка банка, акрамя двух цэнтральных офісаў, уключае ў сябе 19 ЦБП.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Заснаваны ў 2002 годзе пад назвай ААТ «Міжнародны рэзервовы банк». 100% статутнага капіталу належалі чатыром еўрапейскім кампаніям, асноўны акцыянер — польска-украінская група «Догмат».
У 2012 годзе новы акцыянер у асобе ТАА "Еўрагандаль" набыў кантрольны пакет (99,5168%), у выніку ў 2013 годзе былы Міжнародны рэзервовы банк пераіменаваны ў Еўрагандальінвестбанк.
У маі 2017 года ў выніку чарговага рэбрэндынгу банк зноў змяніў назву, стаўшы СтатусБанкам[4].