Пячорскае мора

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Пячорскае мора — назва паўднёва-ўсходняй часткі Баранцава мора, паміж астравамі Калгуеў і Вайгач.

Гэты гідронім сустракаецца ў Атласе Меркатара 1595 года. Тэрмін «Пячорскае мора», згодна з Пастановай ЦВК СССР ад 28.11.1935 г, выкарыстоўваецца і ў дачыненні да акваторыі паўднёва-ўсходняй часткі Баранцава мора, размешчанай на ўсход ад межаў па лініі мыс Чорны (Новая Зямля, паўднёвы ўваход у губу Косцін Шар) — паўночны ўскраек вострава Калгуеў і затым паўднёвы ўскраек вострава Калгуеў (Плоскія Коткі) — мыс Святы Нос Ціманскі. Пры гэтым пралівы Карскія Вароты і Югорскі Шар да Пячорскага мора не адносяцца.

Памеры Пячорскага мора: у шыротным кірунку — ад вострава Калгуеў да праліва Карскія Вароты — каля 300 км і ў мерыдыянальным кірунку — ад мыса Рускі Заварот да Новай Зямлі — каля 180 км. Плошча акваторыі мора складае 81 263 км² , аб'ём вады 4380 км³. Глыбіні да 210 м.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 179. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]