Беларуская Служба Бацькаўшчыне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларуская Служба Бацькаўшчыне (БСБ) — беларуская грамадская моладзевая арганізацыя, якая была арганізаваная ў акупаванай немцамі Беларусі падчас Другой Сусветнай Вайны з мэтай фізічнага, працоўнага, і патрыятычнага ўзгадавання беларускай моладзі ўзростам з 18 да 20 год. Колькасць сяброў — каля 250 чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1943 г. дзейнасць савецкіх партызанаў у Беларусі дайшла да надзвычай вялікіх памераў, таму немцы пачалі рабіць больш актыўныя захады да супрацоўніцтва з мясцовымі беларускімі арганізацыямі і на больш гуманных умовах. Адным з такіх захадаў была пастанова Камісарыяту для Беларусі ў Мінску зарганізаваць Беларускую Службу Бацькаўшчыне (БСБ). Беларуская Служба Бацькаўшчыне была ўтвораная восенню 1943 г. па ініцыятыве Вацлава Іваноўскага, старшыні Беларускай Цэнтральнай Рады. Яны была змадэлявана з нямецкай Імперскай службы працы (ням.: Reichsarbeitsdienst, RAD).

У кастрычніку 1943 г. да латвійскай Мітавы пераехала 15-асабовая група актывістаў БСБ баранавіцкага раёну на 3-месячны курс для кіраўнікоў, арганізаваны пры VIII акрузе RAD. Пасля вяртання ў Беларусь гэтыя актывісты склалі каманду кіравання БСБ. Наступны курс адбываўся з лютага па чэрвень 1944 г. ў Кёнігсберзе, сярод удзельнікаў былі беларусы з мінскага і маладзецкага раёну. Пасля завяршэння курса, каб азнаёміцца з дзейнасцю мясцовых структур RAD, удзельнікі курса наведалі некалькі гарадоў Усходняй Прусіі. Моладзь у БСБ вучылі працаваць кіркамі, рыдлёўкамі і іншымі прыладамі, а таксама муштравалі па вайсковаму. У праграму заняткаў уваходзілі лекцыі на тэмы гісторыі і палітыкі Германіі, былі вызначаныя гадзіны для беларускіх тэмаў. Сіламі ўдзельнікаў курсу чыталіся творы беларускіх паэтаў, рабіліся разборы, аналізы.

Перад пачаткам савецкай акупацыі быў арганізаваны батальён БСБ у Слоніме пад кіраўніцтвам афіцэра беларускай самапомачы Уладзіміра Лазара. Падчас эвакуацыі да Германіі немцы першапачаткова наказалі БСБ ехаць ва Усходнюю Прусію каб прыняць удзел у абароне супраць наступаючых савецкіх войскаў, але кіраўніцтва БСБ пераканала немцаў змяніць гэтыя планы. Большасць сябраў БСБ засталася ў Беларусі, а да Германіі эвакуявалася каля 120 чалавек, якія прыбылі ў горад Эгер у пратэктарат Багеміі і Маравіі. Значная частка эвакуяваных сябраў БСБ была накіравана на абарону мясцовых авіябаз. Некаторыя сябры БСБ трапілі да 30 грэнадзёрскай (1-й беларускай) дывізіі СС і ўдзельнічалі ў бітве пад Монтэ-Касына, а таксама ў 75-ы грэнадзёрскі полк СС (1-ы беларускі) Частка сяброў БСБ была накіравана ў Памеранію.

Рангі і ўніформа БСБ[правіць | правіць зыходнік]

Міхась Ганько і сябр БСБ

У шэрагах БСБ былі прынятыя наступныя пасады і рангі:

Пасада ў БСБ Ступень у БСБ Ступень у СПІ (RAD)
Reichsarbeitsführer
Кіраўнік штабу БСБ Майстра Generalsarbeitführer
Акруговы кіраўнік Малодшы майстра Arbeitsführer
Кіраўнік групы Груповы Feldmeister
Кіраўнік звязу Звязовы Truppfuhrer
Кіраўнік дружыны Старшы сябра Vormann
Сябра Arbeitsmann

На пачатку фармавання ў Слоніме ў 1943 г. сябры БСБ атрымалі курткі пашытыя з сабранага Беларускай народнай самапомачу белага палатна. Пазней, прыехаўшы ў Эгер, аддзелы БСБ пачалі атрымліваць нямецкія шэра-сінія курткі Люфтвафэ і дзягі з спражкамі люфтвафэ. На левым рукаве павінна была насіцца бел-чырвона-белая нарукаўка з бел-чырвона-белым трыкутнікам з напісам «БCБ».

БСБ мела ўласны гімн, які пачынаўся словамі «Край наш, Табе свае сілы, здольнасці і працу даём мы...».

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Алесь Вінніцкі. Матарыялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939-1951 гадох.–Менск: Тэхналогія, 1995.
  • Arche №5, 2008.