Польскі інстытут у Мінску

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Польскі інстытут у Мінску
  • Польскі інстытут у Мінску
  • польск.: Instytut Polski w Mińsku
Выява лагатыпа
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Сцяг Польшчы Польшча
Дата стварэння 1994
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Міністэрства замежных спраў Польшчы
Штаб-кватэра Сцяг Беларусі Беларусь, г. Мінск, вул. Валадарскага, 6
53°53′52,50″ пн. ш. 27°32′57,60″ у. д.HGЯO
Дырэктар Цэзары Карпіньскі
Намеснік Дырэктара Дарота Мамай
Сайт instytutpolski.pl/minsk/

Польскі інстытут у Мінску (польск.: Instytut Polski w Mińsku) — польская культурная ўстанова з дыпламатычным статусам, якая дзейнічае пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Польшча[1][2]. Адзін з 25 Польскіх інстытутаў па ўсім свеце[3]. Рашэнне пра адкрыццё Польскага інстытута ў Мінску была прынята Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча ў лютым 1994 года[4].

Сфера дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

«Нацыянальнае чытанне» ў Мінску (2017 г.). Чытаюць актрыса Купалаўскага тэатра Крысціна Дробыш і Матэвуш Адамскі, дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску (2016—2018 гг.)

Пры інстытуце дзейнічаюць двухгадовыя курсы польскай мовы і культуры[2]. Заняткі праводзяць выкладчыкі і прафесары беларускіх універсітэтаў, а таксама лектары з Польшчы. Моўныя курсы інстытут таксама праводзіць у сваіх філіялах у Маладзечне, Віцебску і Магілёве. Па сканчэнні курса выдаецца пасведчанне аб заканчэнні курсаў[2][5]. У адпаведнасці з Агульнаеўрапейскай кампетэнцыяй валодання замежнай мовай (Common European Framework of Reference, CEFR) узровень выкладання мовы інстытутам адпавядае узроўню A2; для славянамоўных краін, якой з’яўляецца і Беларусь, — узроўню B1.

Пры інстытуце працуе бібліятэка, у якой прадстаўлена літаратура на польскай мове і перыядычныя выданні Польшчы[4]. Працуе відыётэка фільмаў на польскай мове[1] .

Установа займаецца папулярызацыяй дасягненняў польскай культуры, гісторыі і навукі, прэзентацыяй і аховай польскай спадчыны, наладжваннем і развіццём кантактаў, абменам вопытам і падтрымкай дыялогу паміж Польшчай і Беларуссю[6].

Інстытут штогод рэалізуе звыш за 100 разнастайных праектаў з удзелам творцаў, навукоўцаў і экспертаў з Польшчы і Беларусі[6]. Толькі за першыя 20 год сваёй працы Польскі інстытут у Мінску правёў больш за 2000 мерапрыемстваў ва ўсіх кутках краіны, сярод якіх: навукова-гістарычныя семінары і канферэнцыі; гістарычныя, мастацкія і фота-выставы; канцэрты класічнай, сучаснай, джазавай, фальклорнай і актуальнай музыкі; спектаклі польскіх тэатраў; паказы шэдэўраў польскага кінамастацтва; выданне перакладзеных на беларускую мову твораў польскай навуковай і мастацкай літаратуры[4].

З 2017 года Інстытут польскі ў Мінску арганізуе польска-беларускія чытанні, якія праводзяцца ў рамках праекта «Нацыянальнае чытанне» — польскай грамадскай акцыі па папулярызацыі ведаў польскай літаратуры. Акцыя арганізавана ў 2012 годзе Прэзідэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім[7].

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

Цэзары Карпіньскі, дырэктар інстытуту з 2018 г.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Польскі Інстытут у Мінску. Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча. Праверана 11 чэрвеня 2019.
  2. а б в Сярод лепшых выпускнікоў Польскага Інстытута – адзін з аўтараў «Новага Часа». Новы Час (8 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2019. Праверана 9 чэрвеня 2019.
  3. Гурневіч Д.. Польшча замяняе ў Менску яшчэ аднаго важнага дыплямата. Радыё Свабода (25 лютага 2018). Праверана 11 чэрвеня 2019.
  4. а б в Міхальчук Л.. По случаю юбилея (руск.). Белорусы и рынок (21 красавіка 2014). Праверана 10 чэрвеня 2019.
  5. Тимощенко А.. 6 мест, где можно бесплатно выучить иностранный язык в Минске (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (27 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2018. Праверана 11 чэрвеня 2019.
  6. а б Пра нас(недаступная спасылка). Польскі інстытут у Мінску. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2019. Праверана 11 чэрвеня 2019.
  7. Грушэцкі А.. Першыя польска-беларускія чытанні прайшлі ў Мінску. Новы Час (3 верасня 2017). Праверана 11 сакавіка 2019.