Беларускі гістарычны агляд (часопіс)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беларускі гістарычны агляд
Беларускі Гістарычны Агляд
Скарочаная назва: БГА
Спецыялізацыя: гісторыя
Перыядычнасць: 2 разы на год
Мова: беларуская,
Адрас рэдакцыі: bhr@belhistory.eu
Галоўны рэдактар: Генадзь Сагановіч
Заснавальнікі: Генадзь Сагановіч
Дата заснавання: 1994
ISSN друкаванай версіі: 1392-902X
Вэб-сайт: belhistory.eu

Беларускі гістарычны агляд (Belarusian historical review) — недзяржаўны незалежны навуковы часопіс, прысвечаны гісторыі Беларусі і актуальнаму стану беларускай гістарыяграфіі. Галоўны рэдактар — Генадзь Сагановіч.

Пачаў выходзіць у 1994. Да 2004 выдаваўся ў Мінску. З 2006 выдаецца пры Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце. Часопіс змяшчае артыкулы, агляды, рэцэнзіі, архіўныя матэрыялы і інфармацыйныя зацемкі па беларускай і ўсходнееўрапейскай гісторыі без храналагічных абмежаванняў. Рэзюмэ на англійскай, нямецкай мовах.

Бібліятэка БГА[правіць | правіць зыходнік]

Кніжная серыя «Бібліятэка БГА» была заснавана ў 1999 г. Спецыялізуецца на выданні актуальных гістарычных даследаванняў, твораў замежнай беларусікі, а таксама на публікацыі гістарычных крыніц (дакументаў, успамінаў і інш.). Некаторыя выданні даступныя для запампоўкі[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]