Беларусь і АБСЕ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларусь, адна з першых дзяржаў СНД, якая ў студзені 1992 года падпісала Парыжскую хартыю для новай Еўропы 1990 года і стала членам АБСЕ. Паспяхова развівалася супрацоўніцтва Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь з Парламенцкай асамблеяй АБСЕ.

Увосень 1996 года, падчас канстытуцыйнага крызісу ў Беларусі і ўсталявання суперпрэзідэнцкай формы кіравання адносіны паміж АБСЕ і Беларуссю пагоршыліся. АБСЕ адмовіліся накіраваць сваіх назіральнікаў на рэферэндум па ўнясенні змяненняў і паправак у Канстытуцыю.

Канфліктныя сітуацыі[правіць | правіць зыходнік]

У 1998 годзе была створана Кансультацыйна-назіральная група АБСЕ, якую ў 19982001 гадах узначальваў Ханс-Георг Вік, які напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2001 года намагаўся кансалідаваць апазіцыю і «развіць палітычную культуру супрацоўніцтва і здольнасць да кампрамісаў». Аднак, нават дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава ў адным са сваіх артыкулаў ў «Белорусской деловой газете» «раскрытыкавала» «дактрыну доктара Віка». Рэакцыя афіцыёзу на палітызаваную рыторуку старшыні КНГ АБСЕ была наступнай: У верасні 2001 года з’явіўся артыкул у «Советской Белоруссии» «Аперацыя «Белы бусел» (05.09.2001), дзе ў найлепшых традыцыях канспіралогіі газета намалявала Х.-Г. Віка як ворага, што пляце змовы, у якіх удзельнічае беларуская апазіцыя[1]. Пасля выбараў і акцый пратэсту ў Мінску беларускія ўлады аб'явілі пра свой намер зачыніць місію АБСЕ ў Мінску, пакуль яна не перагледзіць прынцыпы сваёй працы, не пачне ставіцца да ўладаў з большай павагай[2]. Кіраўнік місіі Х.-Г. Вік пакінуў краіну ў снежні 2001 года, і пасоя гэтага рыторыка АБСЕ стала выглядаць менш канфрантацыйнай.

Зноскі

  1. Кларк, І. Трактоўкі грамадзянскай супольнасці ў беларускай прэсе (2000—2010) / Ірына Кларк // ARCHE Пачатак. — 2015. — № 4 (137). — С. 45.
  2. Mite, V.. Belarus: Government Says OSCE Must Show More Respect, Or Leave (англ.). Radio Free Europe/Radio Liberty (23 кастрычніка 2002). Праверана 28 жніўня 2021.