Вольга Міхайлаўна Абрамава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Міхайлаўна Абрамава
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
21 лістапада 2000 — 27 кастрычніка 2008

Нараджэнне 19 верасня 1953(1953-09-19)[1][2] (70 гадоў)
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат філасофскіх навук[1] (1988)
Дзейнасць выкладчык, палітык, філосаф, сацыёлаг, палітолаг
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера філасофія[1], сацыялогія[3], паліталогія[3] і палітыка[3]
Месца працы
Узнагароды

Вольга Міхайлаўна Абрамава (19 верасня 1953, Мінск) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, сацыёлаг, філосаф. Прадстаўнік т.зв. «канстуктыўнай апазіцыі».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1975 годзе. Кандыдат філасофскіх навук (1988), тэма дысертацыі: «Гуманізм гвалтоўнае задачы сацыялістычнае рэвалюцыі». Выкладае ў Беларускім тэхналагічным інстытуце і Мінскім радыётэхнічным інстытуце, дацэнт. Дырэктар даследчых праграм Нацыянальнага цэнтра стратэгічных ініцыятыў «Усход-Захад» (1995 і ад 1997), дырэктарам навуковых і адукацыйных праграм аналітычнага цэнтра «Стратэгія».

У грамадска-палітычным жыцці стала гуляць прыкметную ролю з канца 1980-ых гг., выступаючы прыхільніцай увядзення дзяржаўнага двухмоўя і актыўнай праціўніцай Закона аб мовах, прынятага Вярхоўным Саветам БССР 11-га склікання. Была сустаршынёй Руху дэмакратычных рэформ Беларусі (19911994), сустаршынёй міжнароднага Руху дэмакратычных рэформ, старшынёй Беларускага аб’яднання «Яблык». Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання (ад 1996), сакратар Камісіі па міжнародных справах. Падчас парламенцка-палітычнага крызісу 1996 выступіла супраць Аляксандра Лукашэнкі.

У 20002004 гг. дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання ад Усходняе выбарчае акругі № 106, член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях, дэпутацкай групы «Садзейнічанне эканамічнаму развіццю».

У 20042008 гг. дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання ад Каліноўскай выбарчай акругі № 108, член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенту. Была адзінай дэпутатам, хто прагаласаваў супраць адмены сацыяльных ільгот. У 2006 годзе яна заявіла: «Я не магу сёння сказаць: Еўропа — гэта „наша ўсё“. Але, мяркуючы па тым, дзе мы знаходзімся, так павінна быць. Гэта агульныя культурныя каштоўнасці, гэта агульнацывілізацыйныя каштоўнасці»[5].

У 2008 годзе ўдзельнічала ў парламенцкіх выбарах, але не прайшла ў парламент. Яна патлумачыла гэта пазней наступным чынам: «Тады ўпершыню на маёй акрузе быў маштабна праведзены эксперымент, які потым увайшоў у практыку. Замест укіду пачалі рабіць татальнае перапісванне пратаколаў».

Узнагароджаная Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Актыўна выступае ў прэсе. Мае больш 200 публікацый (артыкулы, брашуры, кнігі). Замужам, мае сына.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Белорусско-российская интеграция: между симуляцией и реальностью. — ФРГ, 1998 (на нямецкай мове).

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 6. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. а б в Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі (да 2006 г.)Беласток, Вільнюс: Беларускае гістарычнае таварыства, (untranslated), 2011. — вып. 2. — С. 1178. — 1228 с. — ISBN 978-80-86961-16-3
  3. а б в г д е Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. Bennett B. M. The Last Dictatorship in Europe. Belarus under LukashenkoLondon: Hurst & Co., 2011. — P. 337. — 358 p. — ISBN 978-1-84904-167-6, 978-0-231-70280-5, 978-0-231-80072-3
  5. пад рэд. Валера Булгакава. Беларусь: ні Эўропа, ні Расея. Меркаваньні беларускіх эліт. — Варшава: Выдавецтва ARCHE, 2006. — С. 193. — 258 с. — ISBN 83-89406-77-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]