Перайсці да зместу

Парыжская хартыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Парыжская Хартыя (англ.: Paris Charter), або Парыжская Хартыя для новай Еўропы (англ.: Charter of Paris for a New Europe), была прынята на нарадзе кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў дзяржаў-удзельніц Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) — Аўстрыі, Бельгіі, Балгарыі, Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Канады, Кіпра, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты, Манака, Нідэрландаў, Нарвегіі, Польшчы, Партугаліі, Румыніі, Сан-Марына, Святога Прастолу, Злучанага Каралеўства, Злучаных Штатаў Амерыкі, Савецкага Саюза, Турцыі, Фінляндыі, Францыі, Чэшскай і Славацкай Федэратыўнай Рэспублікі, Швейцарыі, Швецыі і Югаславіі. Нарада праходзіла ў Парыже з 19 па 21 лістапада 1990 года.

Перадумовай для падпісання Хартыі стаў прыход да ўлады М. С. Гарбачова, які ўзяў курс на ўсталяванне атмасферы даверу і ўзаемаразумення з заходнімі краінамі. Парыжская Хартыя была прынятая 32 еўрапейскімі дзяржавамі, ЗША і Канадай. На Нарадзе была дасягнута дамоўленасць аб маштабным скарачэнні ўзброеных сіл АВД і НАТА. У Хартыі пацвярджалася вернасць удзельнікаў нарады 10 прынцыпам заключнага акту, прынятага ў Хельсінкі ў 1975 годзе. Нарада ў Парыжы стала першай міжнароднай сустрэчай пасля Хельсінкскай нарады. Была намечана праграма міжнароднага супрацоўніцтва, паказана прыхільнасць краін-удзельніц да дэмакратыі, заснаванай на павазе правоў чалавека і забеспячэнні ўсеагульнага росквіту пры гарантаванні эканамічнай свабоды і сацыяльнай справядлівасці. Падпісанне Парыжскай Хартыі сведчыла аб заканчэнні варожага супрацьстаяння ў Еўропе.