Бела Лайта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бела Лайта
Дата нараджэння: 23 студзеня 1873(1873-01-23)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 12 кастрычніка 1920(1920-10-12)[2] (47 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Альма-матар:
Commons-logo.svg Бела Лайта на Вікісховішчы

Бе́ла Ла́йта (венг.: Lajta Béla, сапраўднае імя Бела Ла́йтэрсдорфер (венг.: Leitersdorfer Béla; 23 студзеня 1873, Будапешт — 12 кастрычніка 1920, Вена) — венгерскі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бела Лайтэрсдорфер нарадзіўся ў Обудзе ў сям'і гандляра тэкстылем. Скончыў у 1895 годзе Тэхнічны ўніверсітэт у Будапешце[3], дзе вывучаў архітэктуру ў Імрэ Штэйндля і Алаяша Хаўсмана. Вучыўся таксама ў Італіі, Германіі і іншых заходне-еўрапейскіх краінах. Яго настаўнікамі былі ў Берліне Альфрэд Месель і Эрнст фон Інэ, Эліэль Саарынен у Хельсінкі і Рычард Норман Шоу у Лондане. З 1901 працаваў у Будапешце[3].

Бела Лайтэрсдорфер у час асіміляцыі венгерскіх яўрэяў у 1907 годзе змяніў прозвішча на Лайта.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1899 годзе Бела Лайтэрсдорфер перамог у конкурсе на праект сінагогі ў будапешцкім раёне Ліпатвараш, аднак праект не быў рэалізаваны. Першай працай архітэктара стала крама музычнай літаратуры Барда на вуліцы Кошута ў Будапешце. На творчасць Лайты аказаў вялікі ўплыў Эдзён Лехнер, разам з якім ён працаваў над некалькімі праектамі. Бела Лайта пабудаваў у Будапешце цэлы шэраг мадэрнісцкіх будынкаў. У 1909 годзе Лайта пабудаваў у стылі ар-дэко будынак мюзік-хола Parisiana, які цяпер займае Новы тэатр.

У пошуках выразных прасторавых і канструкцыйных вырашэнняў спрошчваў і геаметрызаваў формы, паступова перайшоў ад стылю мадэрн да функцыяналізму: будынкі камерцыйнага вучылішча (19101912), прытулку для бедных (1911), дом Рожавёльдзьі (19111912) — усе ў Будапешце, будынак банка ў Эржэбетварашы (1911)[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Лайта Бела // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Лайта Бела // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. 3,0 3,1 3,2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.