Перайсці да зместу

Акцябрскі (Белгародскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Акцябрскі
руск.: Воскресеновка
руск.: Микояновка
50°26′08″ пн. ш. 36°21′21″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Белгародская вобласць
Муніцыпальны раён Белгародскі раён
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1846
Вышыня цэнтра 189 м
Часавы пояс UTC+03:00
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 8 471 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 4722
Паштовы індэкс 308950 і 308590
Код АКАТП 14210560000
Паказаць/схаваць карты


Акцябрскі (Расія)
Акцябрскі
Акцябрскі


Мапа

Акцябрскі — пасёлак гарадскога тыпу ў Белгародскім раёне Белгарадскай вобласці Расіі.

Уваходзіць у склад аднайменнага муніцыпальнага ўтварэння пасёлак Акцябрскі са статусам гарадскога паселішча як адзіны яго населены пункт[2].

Размешчаны на берагах Лопані (басейн Северскага Данца), за 0,5 км на паўночны захад ад аўтамагістралі М2 Масква — Сімферопаль. Чыгуначная станцыя (Талаконнае) за 30 км на паўднёвы захад ад Белгарада.

Спачатку называўся Васкрасенаўкай, вядомай з 1747 года па згадцы ў Рэвізскай сказцы Курскай губерні. Жыхарамі слабады Васкрасенаўскай былі ўкраінцы. У 1935 годзе цукровы завод у вёсцы наведаў наркам харчовай прамысловасці СССР Анастас Мікаян, які дабіўся вылучэння сродкаў на будаўніцтва агульнаадукацыйнай школы і будынку райвыканкама. У знак падзякі Васкрасенаўка перайменавана ў Мікаянаўку. Статус пасёлка гарадскога тыпу з 1938 года. У 1935—1963 гадах цэнтрам Мікаянаўскага (з 1958 — Акцябрскага) раёна.

З 1963 года пасёлак у складзе Белгародскага раёна.

20 снежня 2004 года паводле Закона Белгародскай вобласці № 159 створана муніцыпальнае ўтварэнне са статусам гарадскога паселішча «Пасёлак Акцябрскі».