Перайсці да зместу

Майскі (Белгародская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Майскі
50°31′22″ пн. ш. 36°27′22″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Белгародская вобласць
Муніцыпальны раён Белгародскі раён
Гісторыя і геаграфія
Часавы пояс UTC+03:00
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 14 143 чал. (2021)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 308503
Код АКАТП 14210814001
Паказаць/схаваць карты
Майскі (Расія)
Майскі
Майскі

Майскі — пасёлак у Белгародскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Белгародскага раёна і Майскага сельскага паселішча. З 1986 па 1994 гады меў статус пасёлка гарадскога тыпу.

Размешчаны за некалькі кіламетраў на паўднёвы захад ад Белгарада і за 24 км ад МАПП «Нехацееўка» (мяжа з Украінай), па левы бок ад міжнароднай магістралі Масква — Сімферопаль.

У час Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі пасёлка Майскі (Паўлаўка) праходзілі жорсткія баі. Мясцовасць пераходзіла з рук у рукі двойчы — у кастрычніку 1941 г., калі немцы прыйшлі ў Паўлаўку, і сакавіку 1943 г., калі пасёлак быў вызвалены.

У 1957 годзе была створана абласная доследная сельскагаспадарчая станцыя. Яе мэтай стала вывучэнне мясцовых магчымасцей уздыму сельскагаспадарчай вытворчасці і ўкараненне навуковых дасягненняў у практыку калгасаў і саўгасаў вобласці. Станцыя мела некалькі старых гаспадарчых і жылых пабудоў, невялікую колькасць беспароднай жывёлы, неакультураныя землі. Праз 14 гадоў станцыя вырасла ў вялікую эксперыментальную і элітна-насенняводчую гаспадарку: з’явіліся дамы з выгодамі, сучасныя механізаваныя жывёлагадоўчыя фермы, насеннясховішчы, трактарны і аўтамабільны парк, электрасілавая гаспадарка.

На падставе Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР ад 29 студзеня 1968 г. пасёлак абласной доследнай сельскагаспадарчай станцыі ў Белгародскай вобласці быў перайменаваны ў Майскі.

У 1971 годзе быў арганізаваны Навукова-даследчы і праектна-тэхналагічны інстытут жывёлагадоўлі (НИПТИЖ), з 1978 года — вучэбна-навуковы цэнтр[крыніца?]. Працэс навучання студэнтаў цесна пераплятаецца з іх удзелам у правядзенні навуковых даследаванняў. На базе вучэбна-навуковага цэнтра ў 1978 годзе быў створаны Белгародскі сельскагаспадарчы інстытут (з 1994 года — акадэмія, з 2011 года — універсітэт  (руск.)). Дзейнасць установы мае істотнае значэнне не толькі для развіцця аграпрамысловага комплексу вобласці, але і ў цэлым для Цэнтральна-Чарназёмнага рэгіёна Расіі. Ва ўніверсітэце створана навуковая база для правядзення даследаванняў на высокім навукова-метадычным узроўні. Вялікі ўклад у развіццё ўніверсітэта ўнёс доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, Герой Сацыялістычнай Працы А. Ф. Панамароў.

Пасёлак не мае сваіх аўтатранспартных прадпрыемстваў.

Раней пасёлак меў тралейбуснае злучэнне з горадам Белгарадам, маршрут № 15: г. Белгарад (завод Энергамаш) — пасёлак Майскі. У 2015 годзе гэты тралейбусны маршрут быў скасаваны.

Пасёлак мае аўтобуснае злучэнне з горадам Белгарадам, ніжэй пералічаны маршруты:

  • № 102: г. Белгарад (з-д Энергамаш) — пас. Майскі (БелДАУ);
    • № 102а: г. Белгарад (з-д Энергамаш) — с. Галавіно;
    • № 102г: г. Белгарад (з-д Энергамаш) — пас. Майскі (БелДАУ) — с. Долбіна;
    • № 102м: г. Белгарад (з-д Энергамаш) — пас. Майскі (БелДАУ) — мікрараён Майскі-8;
  • № 108: г. Белгарад (з-д Энергамаш) — с. Акцябрскі — с. Вяргілёўка;
  • № 109: г. Белгарад (з-д Энергамаш) — пас. Акцябрскі — в. Чайкі;
    • № 109у: г. Белгарад (з-д Энергамаш) — пас. Акцябрскі;
    • № 109а: г. Белгарад (з-д Энергамаш) — пас. Акцябрскі — с. Навумаўка;
    • № 109к: г. Белгарад (з-д Энергамаш) — пас. Акцябрскі — с. Чырвоны Кастрычнік;
    • № 109с: г. Белгарад (з-д Энергамаш) — пас. Акцябрскі — с. Пятроўка;
    • № 109н: г. Белгарад (з-д Энергамаш) — пас. Акцябрскі — с. Жураўлёўка;
  • № 110: г. Белгарад (з-д Энергамаш) — с. Акцябрскі — с. Нячаеўка;
  • № 129: Разумнае — г. Белгарад — пас. Майскі;
  • № 131: пас. Майскі (БелДАУ) — СіціМол;
  • № 132: г. Белгарад (з-д Энергамаш) — с. Бяссонаўка;
    • № 132а: г. Белгарад (з-д Энергамаш) — с. Бяссонаўка — с. Шчацінаўка;
    • № 132с: г. Белгарад (з-д Энергамаш) — с. Бяссонаўка — c. Салахі;
  • № 136: пас. Майскі (БелДАУ) — п. Камсамольскі — c. Стралецкае;
  • № 142: г. Белгарад (з-д Энергамаш) — в. Вясёлая Лопань.

9 студзеня 2012 года ў дзень 90-годдзя двойчы героя сацыялістычнай працы Васіля Горына кіраўнік Белгародскай вобласці Яўген Саўчанка адкрыў помнік выбітнаму аграрыю рэгіёна, які на працягу 53 гадоў кіраваў калгасам імя Фрунзэ. Скульптуру маскоўскага аўтара Алега Кіеўскага ўсталявалі ў пасёлку Майскі, на пляцоўцы перад навучальным корпусам № 1 Белгародскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. У 2011 годзе гэтай навучальнай установе прысвоена імя Васіля Горына.