Барыс Міхайлавіч Ларчанка
Барыс Міхайлавіч Ларчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 красавіка 1941 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1994 |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Барыс Міхайлавіч Ла́рчанка (нар. 18 красавіка 1941, г. Мінск — 1994) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1984).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1964 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. У 1964 годзе раённы архітэктар Гродзенскага райвыканкама, з 1965 года ў інстытуце «Мінскпраект» (з 1980 года кіраўнік майстэрні, з 1989 года галоўны архітэктар інстытута).
Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года[1]. У 1980—1985 гадах — намеснік старшыні праўлення СА СССР.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш значныя работы: комплекс будынкаў праектных інстытутаў па вул. Варвашэні («Белдзіправадгас», «Сельгастэхпраект» з вылічальным цэнтрам; 1970—1984)), праекты забудовы мікрараёнаў Харкаўская-5 (1976), Масюкоўшчына (1978), станцыя метрапалітэна «Плошча Перамогі» (1984, прэмія СМ СССР 1987), рэканструкцыя пл. Перамогі і падземны ўзровень (1984), кінатэатр «Аўрора» (1987) у комплексе з гасцініцай (усе ў сааўтарстве) у Мінску, аэравакзальны комплекс аэрапорта «Мінск-2» (у сааўтарстве) каля г. Смалявічы і інш.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнік міжнародных, усесаюзных і рэспубліканскіх архітэктурных конкурсаў. Атрымаў 2-ю прэмію на Усесаюзным конкурсе (1968) за будынак жалобных абрадаў, 2-ю прэмію за Палац піянераў у Мінску (1970), 1-ю прэмію за праект Дома архітэктараў у Мінску (1973) на рэспубліканскіх конкурсах.
Зноскі
- ↑ Ларченко Борис Михайлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ларчанка Барыс Міхайлавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Ларченко Борис Михайлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Ларченко Борис Михайлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 18 красавіка
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі ў 1994 годзе
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР
- Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Мінска
- Галоўныя архітэктары раёнаў Беларусі