Белы Бераг (возера, Рэчыцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Белы Бераг
Морфаметрыя
Даўжыня 3,5 км
Шырыня 0,1 км
Плошча 0,23 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Белы Бераг (Беларусь)
Белы Бераг
Белы Бераг
Белы Бераг (Гомельская вобласць)
Белы Бераг
Белы Бераг
Map

Бе́лы Бе́рагвозера ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў пойме ракі Бярэзіна, прыкладна за 28 км у напрамку на паўночны захад ад горада Рэчыца, за 1,5 км ад вёскі Горваль.

Плошча паверхні возера 0,23 км². Даўжыня 3,5[1] км, найбольшая шырыня 0,1[1] км. Катлавіна старычнага тыпу, моцна выцягнутая і мае серпападобную форму. Берагі пясчаныя, вышынёй да 1 м[1]. Пратокай возера злучаецца з Бярэзінай.

Каля возера археалагічны помнік — гарадзішча[1].

Зноскі

  1. а б в г Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 124. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]