Перайсці да зместу

Беліна (Барысаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Беліна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 9 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 177
Паштовыя індэксы
222115
Аўтамабільны код
5
СААТА
6208817008
Беліна (Беларусь)
Беліна
Беліна
Беліна (Мінская вобласць)
Беліна
Беліна

Бе́ліна[1] (трансліт.: Bielina, руск.: Белино) — вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Глівінскага сельсавета.

Знаходзіцца за 21 км на паўднёвы ўсход ад горада Барысаў, 96 км ад Мінска. Рэльеф раўнінны, на поўначы цячэ р. Бярэзіна, бераг якой забалочаны, вакол — лес. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і затым па шашы Барысаў—Беразіно.

Планіроўка ў адну кароткую вуліцу блізкай да шыротнай арыентацыі, забудаваную пераважна з паўднёвага боку традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Частка забудовы на паўночным усходзе размешчана адасоблена.

Вядома з сярэдзіны XIX ст. У 1858 г. 1 двор, З жыхары. У 1897 г. 8 двароў, 52 жыхары, у Глівінскай воласці Барысаўскага павета. У 1917 г. 68 жыхароў.

З лютага да лістапада 1918 г. на тэрыторыі, акупіраванай войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай БНР. З 1 студзеня 1919 г. ў БССР, з лютага — у ЛітБел ССР. З жніўня 1919 г. да мая 1920 г. у час польска-савецкай вайны — у прыфрантавой зоне.

З 31 ліпеня 1920 г. ў БССР. Паводле перапісу 1926 г. 11 двароў, 56 жыхароў.

Да 1964 года вёска ўваходзіла ў склад Забашавіцкага сельсавета[2], да 30 кастрычніка 2009 года — у склад Чарневіцкага сельсавета[3].

Год Колькасць
1999 15
2009 9

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Аздараўленчы комплекс «Беліна».

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 28 лютага і 31 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.