Чарневіцкі сельсавет
Чарневіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Статус | Сельсавет |
Уваходзіць у | Барысаўскі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Чарневічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 30 кастрычніка 2009 |
Насельніцтва (2009) | 673 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Чарне́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Чарневічы.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Некаторы час цэнтр сельсавета размяшчаўся ў маёнтку Шабынькі, а пасля быў перанесены ў вёску Чарневічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Глівінскага сельсавета[1].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 673 чалавекі[2], з іх 97,5 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 0,3 % — украінцы[3].
Склад[правіць | правіць зыходнік]
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: вёскі Беліна, Восава, Малышкі, Ніўкі, Пабярэжжа, Палялюм, Пескі, Сыч, Сяменькавічы, Цешкаўка, Чарневічы і Шабынькі.
Зноскі
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.