Беліцкія баі 1943—1944 гадоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беліцкія баі 1943—1944 гадоў Сенненскай (камандзір В. С. Лявонаў) і 1-й імя К. С. Заслонава (камандзір Л. I. Сяліцкі) савецкіх партызанскіх брыгад па абароне аэрадрома ў саўгасе «Беліца» Сенненскага раёна ў снежні 1943—маі 1944 гг.

Праз аэрадром ішло забеспячэнне з савецкага тылу партызан Сенненскага і сумежных раёнаў (за ноч прымаў да 10 самалётаў з грузамі). Для ліквідацыі аэрадрома нямецкія акупацыйныя ўлады 20 снежня 1943 г. накіравалі карны батальён (каля 300 салдат). Партызаны атрадаў № 6 і імя К. А. Хаіркізава Сенненскай брыгады ўтрымалі свае пазіцыі, адбілі 3 атакі, знішчылі каля 50 немцаў і адкінулі карны батальён да в. Даганоўка.

35 лютага 1944 г. каля 600 салдат і батарэя 76-мм гармат пачаў наступленне з Даганоўкі на абарончыя рубяжы партызан каля саўгаса «Беліца». Наступленне батальёна карнікаў ад в. Латыгаль было спынена атрадамі імя Аляксандра Неўскага і імя Чапаева Сенненскай брыгады. Нямецкія сілы асноўнымі сіламі авалодалі перадполлем партызанскай абароны ў раёне в. Новая Беліца і 1,5 гадзіны прамой наводкай абстрэльваў умацаванні партызан. Атаку партызаны адбілі, на флангах у контрнаступленне перайшлі атрады імя Суворава і імя А. М. Захарава Сенненскай брыгады і атрады «Аршанец» і «Перамога» брыгады імя Заслонава. Страціўшы каля 100 салдат забітымі і параненымі, нямецкія сілы адышлі у раен в. Нямойта, пакінуўшы абоз, палявыя кухні і частку боепрыпасаў. Сканцэнтраваўшы ў паўночнай частцы раёна мотастралковую дывізію і зводны полк з паліцэйскіх гарнізонаў Сенненскага, Багушэўскага і Бешанковіцкага раёнаў, 16 сакавіка 1944 г. нямецкія акупацыйныя ўлады пачалі наступленне і на 5-ы дзень баёў адцяснілі партызан на захад ад аэрадрома. Партызаны стварылі новую паласу абароны на заходнім беразе р. Усвейка і ўтрымлівалі яе да мая 1944 г.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.