Сенненская партызанская брыгада
Сенненская партызанская брыгада | |
---|---|
Гады існавання | 1942—1944 |
Краіна | Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Колькасць | 1939 партызан (26.6.1944) |
Дыслакацыя | Сенненскі, Чашніцкі, Лепельскі раёны |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | В. С. Лявонаў |
Сенненская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1942 года ў выніку падзелу партызанскай брыгады М. П. Гудкова. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Сенненскага, Чашніцкага і Лепельскага раёнаў. У верасні 1943 года з брыгады была вылучана група (60 партызан) для арганізацыі Багушэўскай партызанскай брыгады. 26 чэрвеня 1944 года брыгада (1939 партызан; 13 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад[правіць | правіць зыходнік]
- атрад В. А. Захарчанкі[1];
- атрад імя Суворава[2];
- атрад імя Хаіркізава[3];
- атрад імя Чапаева;
- атрад А. М. Захарава;
- 6-ы атрад;
- атрад «За Радзіму»;
- атрад імя Аляксандра Неўскага;
- атрад «Смерць фашызму»;
- атрад П. Ф. Гарбачова;
- атрад імя Багдана Хмяльніцкага;
- атрад імя Кутузава;
- разведвальны атрад.
Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]
Камандзір[правіць | правіць зыходнік]
Камісары[правіць | правіць зыходнік]
Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]
- В. Дз. Сыценка;
- І. К. Пашчанка;
- Я. З. Шарахоўскі
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Партызаны праводзілі дыверсіі на камунікацыях. У «рэйкавай вайне» на чыгунках Орша — Віцебск, Орша — Лепель падарвалі і папсавалі больш за 1 тысячу рэек. У снежні 1942 года разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсцы Чарэя, у верасні — кастрычніку 1943 — у вёсках Граеўшчына, Слідцы, Закур’е, Прыдвор’е, Лукомль Чашніцкага раёна, удзельнічалі ў Лепельскай аперацыі, Лепельскім баі. У снежні 1943 — сакавіку 1944 вялі баі каля вёскі Новая Беліца Сенненскага раёна. У студзені — лютым 1944 года разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Ходцы, Ладзікава, Ладынец, Крыльцова Сенненскага раёна. У час карнай экспедыцыі супраць партызан Полацка-Лепельскай зоны ў маі 1944 года разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Залессе, Матырына Лепельскага раёна, у чэрвені прарвалі блакаду на шашы Лепель — Барысаў і Халопенічы — Бягомль.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
У 1975 годзе ў гонар брыгады ў вёсцы Антаполле Чашніцкага раёна была ўстаноўлена мемарыяльная дошка, у 1975 годзе ў вёсцы Чарэя Чашніцкага раёна — мемарыяльная дошка, у 1968 годзе каля вёскі Крайцы Лепельскага раёна — мемарыяльны знак.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.