Бена Будар
Бена Будар | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, драматург, перакладчык |
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1946 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 кастрычніка 2023[2][3] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ludmila Budarjowa[d] |
Дзеці | Jan Budar[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Бена Будар (в.-луж.: Beno Budar, 19 сакавіка 1946, Віціхенаў, Германія — 8 кастрычніка 2023, Драйхойзер, Германія) — лужыцкі пісьменнік, паэт, перакладчык і журналіст. Пісаў на верхнялужыцкай мове.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 19 сакавіка 1946 года ў горадзе Віціхенаў (Кулаў). Навучаўся ў розных лужыцкіх сярэдніх навучальных установах, у прыватнасці ў Сербскай гімназіі ў Буддзішыне. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі паступіў на факультэт славістыкі Лейпцыгскага універсітэта, які скончыў у 1969 годзе з дыпломам спецыяліста па славянскіх мовах. У 1967—1968 гадах вывучаў русістыку ў Растове-на-Доне. З 1969 года працаваў рэдактарам у выдавецтве «Домавіна». Займаўся грамадскай дзейнасцю; у 1989-90 гадах быў у апазіцыі да Лужыцкага нацыянальнага схода.
З 1990 года працаваў галоўным рэдактарам верхнялужыцкага дзіцячага часопіса «Płomjo» і з 2004 года — галоўным рэдактарам ніжнялужыцкага дзіцячага часопіса «Płomje». З 1998 года ўзначальваў лужыцкае літаратурнае таварыства «Розенталер» (Rosenthaler).
Памёр 8 кастрычніка 2023 года ў Драйхойзеры.
Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]
Займаўся перакладамі са славянскіх моў.
- Mikus a Dajkus, паэтычны зборнік (1978);
- W susodstwje makrelow, проза (1979);
- Spać w meji měli zakazać, паэтычны зборнік (1983);
- Na křižerjach, драма (1985);
- Wokomiki słónca (2001);
- Tež ja mějach zbožo (2006);
- Mała Sněženka (2007);
- Widźu nana, widźu mać (2007);
- Cyblowe suknički, анталогія лужыцкай прозы (2008);
- Serbska poezija 38 — Beno Budar (2009);
- Cowboy Tom abo dyrdomdej ze zaka (2009);
- Dźens sym połsta dubow sadźił (2011).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Прэмія імя Якуба Чышынскага (2013),
- літаратурная прэмія «Домавіны».
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Beno Budar njebohi — 2023. Праверана 10 кастрычніка 2023.
- ↑ а б Serbsku literaturu wobohaćił — Ludowe nakładnistwo Domowina, 2023. Праверана 10 кастрычніка 2023.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 169, 191, ISBN 5-7576-0063-2
- Дни лужицко-сербской литературы и искусства
- Serbscy spisowaćeljo. Biografije a bibliografije. (1989) Wudawaćel: Koło serbskich spisowaćelow
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Біяграфія (верхнялуж.)