Бенгта Сунесдотэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бенгта Сунесдотэр
шведск.: Bengta Sunesdotter
Нараджэнне XIII стагоддзе
Смерць 1261
Род Фолькунгі
Бацька Sune Folkesson[d][1]
Маці Хелена Сверкерсдотэр[1]
Муж Svantepolk of Viby[d]
Дзеці Katarina Svantepolksdotter[d], Інгрыд Свантэполксдотэр, Ingeborg Svantepolksdotter of Viby[d][1] і Ingegerd Svantepolksdotter of Viby, heiress, lady of Händelöö[d][1]
Дзейнасць манахіня

Бенгта Сунесдотэр (шведск.: Bengta Sunesdotter; пам. 1261) ― шведская дваранка, цэнтральная фігура аднаго з шэрагу інцыдэнтаў, вядомых як «Выкраданне дзеў з Урэты», калі яна, як і яе маці, прынцэса Хелена Шведская да яе, і яе дачка Інгрыд Свантэполксдотэр пасля яе, была выкрадзена з манастыра Урэты чалавекам, за якога яна пазней выйшла замуж. Яе выкраданне стала сюжэтам народнай песні «Юнкер Ларс, выкрадальнік нявест» (шведск.: Junker Lars klosterrov).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бенгта была дачкой прынцэсы Хелены Шведскай і Суне Фолькесана і сястрой каралевы Катарыны Сунесдотэр. Бенгта была змешчана ў манастыр Урэта для атрымання адукацыі. У 1244 годзе была выкрадзена Ларсам Петэрсанам, юстыцыярыем Эстэргётланда, з якім яна адправілася ў Нарвегію. Паводле адной з тэорый, Ларс быў унукам караля з роду Эрыкаў і хацеў аб’яднаць сваю дынастыю з дынастыяй Сверкераў Бенгты. У яго таксама маглі быць прэтэнзіі на трон. Некалькі гадоў Бенгта жыла з Ларсам у Нарвегіі.

Пасля смерці Ларса яна вярнулася ў Швецыю і выйшла замуж за высокапастаўленага двараніна Свантэполка Кнутсана[sv], лорда Вібю.

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Свантеполкам Кнутсанам у Бенгты нарадзіліся некалькі дачок, сярод іх Інгрыд і сын Кнут, які памёр бяздзетным:

  • Інгеборга (нар. каля 1250, пам. пасля 1341), была замужам за Юханам Філіпсанам і Туне Анундсанам.
  • Катарына (пам. 1329), сышла ва Урэтскі манастыр каля 1266 года, абатыса там з 1289 года да 1322 ці 1323 года.
  • Інгрыд (пам. пасля 1350), з 1288 года была замужам за рыцарам Фольке Альготсанам (пам. да 1310 года).
  • Кнут (пам. да 1310 года), вядомы з 1296―1301 года, збраяносец.
  • Інгегерд, была замужам на Брунольфам Бенгтсанам і Матсам Торнесанам.

Продкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Agneta Conradi Mattsson: Riseberga kloster, Birger Brosa & Filipssönerna, Vetenskapliga skrifter utgivna av Örebro läns museum 2, 1998, ISBN 91-85642-24-X
  • Dick Harrison: Jarlens sekel — En berättelse om 1200-talets Sverige, Ordfront, Stockholm, 2002, ISBN 91-7324-999-8