Харальд IV Гілі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Харальд IV
Haraldr gilli
Харальд IV
Харальд Гілі праходзіць выпрабаванне агнём.
кароль Нарвегіі
1130 — 14 снежня 1136
Папярэднік: Магнус IV Сляпы
Пераемнік: Інгэ I; Эйстэйн II і Сігурд II
 
Нараджэнне: 1103
Смерць: 14 снежня 1136(1136-12-14)
Дынастыя: дынастыя Гілі[d]
Бацька: Магнус III, кароль Нарвегіі
Жонка: Інгрыд Рагнвальдсдотэр[d] і Bjaðǫk[d]
Дзеці: Сігурд II Харальдсан, Інгэ I Гарбаты, Эйстэйн II[d], Магнус Харальдсан[d], Брыгіда Харальдсдоцір[d] і Маргарэт Харальдсдоцір[d]

Харальд IV (стар.-ісл. Haraldr gilli or Haraldr gillikristr; памёр 14 снежня 1136) — кароль Нарвегіі. Нарадзіўся ў Ірландыі.

Прыкладна ў 1127 годзе ён прыбыў у Нарвегію і абвясціў сябе сынам Магнуса III, які быў у Ірландыі незадоўга да сваёй смерці ў 1103 годзе, і адзінакроўным братам кіруючага караля Сігурда I.

Ён паспяхова прайшоў выпрабаванне агнём, і Сігурд прызнаў іх сваяцтва пры ўмове, што Харальд не будзе прэтэндаваць на ўладу, пакуль жывы сын Сігурда Магнус. Быўшы ў добрых адносінах з каралём, Харальд выконваў умовы пагаднення да яго смерці ў 1130 годзе. Паміж ім і Магнусам разгарэлася вайна. Пасля некалькіх бітваў апошні быў захоплены, аслеплены і кінуты ў турму.

Харальд Гілі кіраваў краінай да 1136 года, калі быў забіты Сігурдам Слембэ, яшчэ адным незаконным сынам Магнуса III. Яго спадчыннікамі сталі законнанароджаны сын Інгэ Харальдсан і двое пазашлюбных.

Грамадзянскія войны ў Нарвегіі пачаліся прыблізна з яго ўзяходжання на трон і доўжыліся з 1130 па 1217 год.

Наступным каралём Нарвегіі па імі Харальд стаў толькі ў канцы XX стагоддзя Харальд V.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]